Навіны Catholic.by |
 |

Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS |
25.09.2023, 22:44 |
Разам матэрыялаў у каталозе: 112 Паказана матэрыялаў: 91-100 |
Старонкі: « 1 2 ... 8 9 10 11 12 » |
25 лістапада 2009 г, на парафіяльнае свята, у царкве св. Язафата ў Львове Данецкі экзарх уладыка Сцяпан Мянёк, CSsR высвяціў у святарскі стан трох рэдэмптарыстаў: дыяканаў Багдана Гялету, Ігара Паўлія і Антонія Нікалаева, які родам з Беларусі. У Святой Літургіі прынялі ўдзел протаігумен Львоўскай Правінцыі КНА а. Васіль Іваніў, правінцыяльны вікарый а. Пётр Баран, CSsR, а.-др. Рышард Гайдук, CSsR з Польшчы, ігумены і айцы нашай Правінцыі, а таксама госці з Беларусі і розных гарадоў Украіны.
|
21 лістапада 2009 г. Б. адбылося адкрыццё і асвячэнне новага храма бл. Мікалая Чарнецкага, CSsR Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў у г. Ковелі Валынскай вобл. (Украіна). Чын асвячэння здзейсніў Уладыка Язафат Гавера - Экзарх Луцкі.
|
У нядзелю, 15 лістапада 2009 г., браты Рэдэмптарысты разам з магістрам навіцыяту а. Віталем Алещуком, CSsR наведалі в. Увісла Гусяцінскага р-ну Тарнопальскай вобласці, дзе каля парафіяльнай царквы Увядзеньне ў Храм Найсвяцейшай Багародзіцы была асвечана фігурка Божай Маці. Падзея гэта знакавая тым, што гэтую капліцу ў гонар Багародзіцы меў вялікае жаданне тут паставіць бр. Іван Пругар, CSsR, які быў родам з гэтай вёскі, але трагічна загінуў у чэрвені гэтага года, маючы 29 гадоў.
|
З 1 па 8 лістапада ў с. Каханіўка Явараўскага р-на Львоўскай вобл. па запрашэнні святара а. Рамана адбылася місія, якую правялі Рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Уладзімір Сабат і сёстры-рэдэмптарысткі Наталля Карамець і Тэрэза Вадзяная.
|
4 лістапада 2009 года на XXIV Генеральнай капітуле ў Рыме з дзевятага галасавання быў абраны новы Архімандрыт Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, якім стаў а. Міхаіл Брэг (Michael Brehl) з Правінцыі Эдмантану - Таронта (Канада). На працягу наступных 6 гадоў ён будзе ўзначальваць Кангрэгацыю, якая налічвае 5,5 тыс. членаў у 78 краінах свету.
|
17кастрычніка 2009 г. у студэнтаце рэдэмптарыстаў у Львове адбыўся дзень духоўнага аднаўлення, які праводзіў а. Томаш Смаляняк, рэдэмптарыст Міхайлаўскай віцэ-правінцыі (Славакія).
|
19 кастрычніка 2009 г. у Рыме пачынаецца XXIV Генеральная Капітула Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Генеральная Капітула з'яўляецца вышэйшым органам унутранага кіравання ў Кангрэгацыі. 107 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 5,5 тыс. рэдэмптарыстаў з 78 краін свету, збяруцца, каб прааналізаваць актуальную сітуацыю Кангрэгацыі і яго будучыя арыенціры, а таксама, каб абраць новага Архімандрыта і яго дараднікаў.
|
6 кастрычніка 2009 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове адбылася сустрэча сястры Марыі з Ордэна Найсвяцейшага Адкупіцеля з супольнасцю студэнтаў нашай Правінцыі. Сястра распавяла пра свой манастыр, а таксама адказала на пытанні братоў.
|
У пятніцу, 25 верасня 2009 г., у манастыры св. Альфонса ў Львове адбыўся штомесячны дзень духоўнага абнаўлення для братоў-студэнтаў КНА. Праводзіў яго ўладыка Міхайла Віўчар, CSsR.
|
|