З 1 па 8 лістапада ў с. Каханіўка Явараўскага р-на Львоўскай вобл. па запрашэнні святара а. Рамана адбылася місія, якую правялі Рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Уладзімір Сабат і сёстры-рэдэмптарысткі Наталля Карамець і Тэрэза Вадзяная. Нягледзячы на эпідэмію грыпу і звязаны з ёй каранцін, у храм на малітвы і місіянерскія навукі штодня спяшаліся ці не ўсе жыхары вёскі. На працягу гэтых дзён мы сумесна разважалі над ключавымі тэмамі хрысціянскага жыцця, слухалі Слова Божае і спрабавалі зрабіць нашы сэрцы тым добрым грунтам, на якім яно зможа прынесці шчодрыя плады. Праграма місіі традыцыйна ахоплівала ўсіх вернікаў - адбыліся малітвы і благаславення немаўлятаў, сустрэчы са школьнікамі, моладдзю, настаўнікамі мясцовай школы, прагляд фільма, Крыжовы Шлях па вуліцах вёскі, наведванне хворых, нямоглых і адзінокіх людзей, паход на могілкі і малітвы за тых, хто ўжо адышоў ў вечнасць. Асабліва кранальнымі былі моманты аднаўлення хросных і шлюбных абяцанняў, малітвы падзякі за ўраджай. У нядзелю пасля Святой Літургіі адбылося ўсталяванне і асвячэнне місіянерскага крыжа - «Вечнага Місіянера», які з гэтага часу будзе нагадваць жыхарам Каханіўкі пра блаславёны час і заклікаць штодня ўпарта крочыць насустрач свайму найбольшаму пакліканню - да святасці. с. Тэрэза Вадзяная, МНА
Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2009/20091110.html |