Новы генеральны настаяцель Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў
4 лістапада 2009 года на XXIV Генеральнай капітуле ў Рыме з дзевятага галасавання быў абраны новы Архімандрыт Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, якім стаў а. Міхаіл Брэг (Michael Brehl) з Правінцыі Эдмантану - Таронта (Канада). На працягу наступных 6 гадоў ён будзе ўзначальваць Кангрэгацыю, якая налічвае 5,5 тыс. членаў у 78 краінах свету.
Айцец Міхаіл Брэг нарадзіўся ў Таронта ў 1955 г. Уступіў у Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў у 1975 г., вечныя зарокі склаў у 1979 г. У 1980 г. у Таронта быў высвечаны на святара. Скончыў Toronto School of Theology, атрымаўшы тытул магістра багаслоўя.
Да выбару на Архімандрыта выконваў розныя служэнні ў сваёй правінцыі: быў магістрам навіцыяту, прэфэктам студэнтаў, членам Правінцыйнай Рады, правінцыйным вікарыем, а таксама протаігуменам. Шмат гадоў працаваў як душпастыр і парах, а пазней як місіянер, праводзячы парафіяльныя місіі. Належаў да Багаслоўскай камісіі Канадскай канферэнцыі манаства. Быў членам праўлення Пастырскай камісіі ў Антарыё. Вопыт супрацоўніцтва з субратамі на міжнародным узроўні а. Міхаіл атрымліваў, выконваючы служэнне ў Генеральным сакратарыяце фармацыі. Быў адным з мадэратараў падчас XXIII Генеральнай капітулы (2003) і цяперашняй капітулы. Вызнаны як рэкалекцыяніст, быў запрошуваемы рознымі групамі рэдэмптарыстаў па ўсім свеце з канферэнцыямі і выкладамі на тэмы, звязаныя з духоўнасцю Кангрэгацыі.
Валодае англійскай і французскай мовамі, разумее іспанскую і італьянскую. На момант выбару Архімандрытам а. Міхаіл Брэг быў дэлегатам Генеральнай капітулы як протаігумен Правінцыі Эдмантану-Таронта. На гэтай пасадзе ён замяняе а. Ёзафа Тобіна, які кіраваў Кангрэгацыяй на працягу 12 апошніх гадоў.