25 лістапада 2009 г, на парафіяльнае свята, у царкве св. Язафата ў Львове Данецкі экзарх уладыка Сцяпан Мянёк, CSsR высвяціў у святарскі стан трох рэдэмптарыстаў: дыяканаў Багдана Гялету, Ігара Паўлія і Антонія Нікалаева, які родам з Беларусі. У Святой Літургіі прынялі ўдзел протаігумен Львоўскай Правінцыі КНА а. Васіль Іваніў, правінцыяльны вікарый а. Пётр Баран, CSsR, а.-др. Рышард Гайдук, CSsR з Польшчы, ігумены і айцы нашай Правінцыі, а таксама госці з Беларусі і розных гарадоў Украіны.
|