Св. Альфонс Лігуоры |
Св. Клімент Гафбаўер |
Заснавальнік Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля. Адзін з самых адукаваных людзей у свой час. Выбітны багаслоў-мараліст. Пакінуўшы адвакацкую кар'еру, прысвяціўся поўнай місіянерскай працы для найболей апушчаных. Абвешчаны Доктарам Каталіцкай Царквы, заступнікам спаведнікоў і багасловаў-маралістаў. |
Народжаны ў Маравіі (тады належыла да Аўстрыйскай імперыі). Шлях да святара быў доўгім і цярністым. Але не гледзячы ні на што, ён застаўся верны свайму пакліканню. Быў першым рэдэмптарыстам, які паклаў пачатак місіянерскай працы Чыну па-за Італіяй. Дзякуючы яго працы Чын Найсвятога Адкупіцеля распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, а пасля па ўсім свеце. Абвешчаны заступнікам Вены і Варшавы. |
Св. Герард Маеля |
Св. Ян Нойман |
Чалавек слабога здароўя і вялікай любові. Жадаючы паўней прыпадобніцца да Хрыста, жывучы паводле евангельскіх радаў, святы брат Герард праславіўся шматлікімі цудамі, найбольшае з якіх - любоў, якая не ведае ніякіх межаў! |
Выехаў у ЗША, каб прысвяціцца працы сярод эмігрантаў. Захапляе яго самаахвяраванне ў місіянерскай працы і любоў да ўбогіх, якім раздаваў усю сваю маёмасць. Быў біскупам Філадэльфіі, дзе яго ўжо пры жыцці лічылі святым. |
Бл. Пётр Дондарс |
Бл. Каспар Штангассінгер |
Усё сваё святарскае жыццё блаславёны Пётр Дондарс прысвяціў апецы над пракажанымі і іншымі невылечна хворымі. Ён быў жывым увасабленнем слоў Хрыста: "Паслаў мяне несці Добрую Навіну бедным, абвяшчаць палонным вызваленне, сляпым прасвятленне..." |
Яго дэвізам было: "Быць верным Хрысту ў найменшых рэчах". Ён быў самаадданым выхавальнікам моладзі. Яго кароткае жыццё характарызавалася шматлікімі дабрадзейнасцямі. Яго жыццё з Хрыстом і вернасць Богу ў простых і штодзённых рэчах павінны быць прыкладам для кожнага хрысціяніна. |
Бл. Януарый Сарнэллі |
Бл. Франц-Ксавэр Зэлёс |
Таварыш і супрацоўнік св. Альфонса Лігуоры. Ён прысвяціўся прапаведаванню місій у Неапалі. Блаславёны Януарый звярнуў сваю ўвагу на людзей сапраўды апушчаных і забытых грамадствам. Сацыяльнае дно Неапалю было полем яго нястомнай працы. |
Нястомны пастыр і місіянер. Народжаны ў Нямеччыне, выехаў у ЗША, дзе працаваў разам са св. Янам Нойманам. Яго характэрнымі рысамі заўсёды былі самаахвяраванне для ўбогіх і апушчаных, працавітасць і місіянерскі запал. |
Бл. Васіль Велічкоўскі |
Бл. Мікалай Чарнецкі |
Біскуп, правадыр "Катакомбнай Царквы”, рэдэмптарыст-місіянер, нястомны працаўнік Хрыстовага вінаградніку. Бескампрамісны муж веры, непрымірымы абаронца хрысціянскіх каштоўнасцяў у цяжкія часы камуністычнага панавання. Патрыёт сваёй бяздольнай Радзімы. Двойчы быў асуджаны і знаходзіўся ў няволі 13 гадоў. Памёр як пакутнік за веру 30 чэрвеня 1973 г. |
Біскуп, рэдэмптарыст-місіянер, доктар багаслоўя і філасофіі, прафесар Львоўскай багаслоўскай акадэміі. Апостальскі Візітатар грэка-каталікоў Валыні, Палесся і Падляшша. Дбайны апостал аб'яднання Царквы. Верны вучань Хрыста і сапраўдны пастыр Божага люду. Арыштаваны 11 красавіка 1945 г., ён перацярпеў 11 гадоў жорсткіх здзекаванняў і катаванняў у Сібіры. Памёр як пакутнік за веру 2 красавіка 1959 г. |
Бл. Зянон Кавалік |
Бл. Іван Зяцік |
Святар, рэдэмптарыст-місіянер, украінскі "залатавусны” прапаведнік, праўдзівы паслядоўнік свайго Боскага Настаўніка. У 1940 г. падчас першай бальшавіцкай акупацыі Галічыны доблесна душпастыраваў, духоўна падтрымліваў вернікаў жыватворным словам. За гэта яго арыштавалі, а ў 1941 г. пасля катаванняў раскрыжавалі на турэмнай сцяне і ён памёр як пакутнік за веру. |
Святар, рэдэмптарыст-місіянер, настаўнік і выхавальнік семінарыстаў, віцэпротаігумен Рэдэмптарыстаў і генеральны вікарый УГКЦ у перыяд зняволення епіскапату і пераследу Царквы. Старанны святар і добры духоўнік Богам даручаных яму людзей. Зведаў пераследаванняў, быў зняволены і памёр як пакутнік за веру 17 траўня 1952г. |