Навіны Catholic.by |
 |

Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS |
25.09.2023, 21:56 |
Разам матэрыялаў у каталозе: 112 Паказана матэрыялаў: 81-90 |
Старонкі: « 1 2 ... 7 8 9 10 11 12 » |
Дарагія браты і сёстры! Жадаем вам, каб Велікодны час напоўніў вас радасцю, радасцю простаю, чалавечаю, сагрэтаю вясновым сонцам і чалавечымі ўсмешкамі, радасцю, ўкаранёнай у нашай веры ў Хрыстова Уваскрасенне. Няхай гэтая вера будзе для ўсіх нас натхненнем да новага жыцця з Хрыстом! Жыцця, напоўненага Святым Духам! Жыцця, напоўненага любоўю нашага Нябеснага Айца!
|
Вялікая Пятніца - дзень асоблівага шанавання Страсцяў і Смерці Госпада. У гэты дзень у цэрквах адпраўляюцца асаблівыя набажэнствы, зместам якіх з'яўляецца ўшанаванне Ісуса Хрыста, прынёсшага Сябе ў ахвяру за людзей.
|
14-17 cакавіка 2010 г. былі праведзены велікапосныя рэкалекцыі на парафіі св. Пятра і Паўла г. Наваявараўска на Львоўшчыне. Рэкалекцыі праводзіў а. Уладзімір Груца, КНА. Удзел у духоўных практыкаваннях прынялі некалькі тысяч вернікаў, якія раздумвалі над важнасцю малітвы і пакаяння ў жыцці хрысціяніна.
|
З 25 па 28
лютага 2010 г. рэдэмптарысты а. Васіль Іваніў, а. Ігар Паўлій і браты
Дзмітрый Кіт і Раман Халус праводзілі рэкалекцыі ў в. Галавецка
Старосамбірскага р-ну Львоўскай вобласці па запрашэнні параха вёскі а.
Паўла Калясы. З сабой на рэкалекцыі місіянеры прывезлі таксама ікону
Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая захоўваецца ў царкве св. Язафата ў
Львове.
|
З 26 па 28 лютага 2010 г. у в. Шчуравічы Радэхаўскага р-ну Львоўскай вобл. адбываліся духоўныя практыкаванні - рэкалекцыі, якія падрыхтоўвалі вернікаў да велікодных святаў. Тэмай
рэкалекцый былі словы Ісуса Хрыста: "Хто хоча ісці за Мною, няхай
адрачэцца ад сябе самога, возьме на сябе крыж свой і ідзе за мной»
(Мк. 8, 34). Духоўныя навукі праводзіў а. Уладзімір Груца, КНА.
|
З 14 да 21 лютага 2010 г. у вёсцы Моранцы Явараўскага р-на Львоўскай вобл. праходзіла парафіяльная місія. На запрашэнне а. Тараса Мыцы, параха гэтай вёскі, на місію прыбылі айцы рэдэмптарысты і сёстры Кангрэгацыі Св. Язэпа.
|
12-14 лютага 2010 г. у манастыры св. Альфонса адбыўся II вышкал ўкраінскіх валанцёраў на Міжнародны з'езд рэдэмптарысцкай моладзі, які адбудзецца ў жніўні 2010 года ў Львове. Працаваць на валанцёрскіх пачатках адклікнуліся 50 чалавек моладзі з украінскіх парафій рэдэмптарыстаў.
|
12 лютага 2010 года ў храме святога святамучаніка Язафата ў Львове склалі часовыя зарокі тры сястры рэдэмптарысткі: Аксана Пелех, Сафія Чума і Саламея Петрушчак.
|
14 студзеня ў календары пазначана трайным святам: Абразанне Госпада нашага Ісуса Хрыста, св. Васіля Вялікага і Новы год па юліянскім стылі. Супольнасць рэдэмптарыстаў ў гэты дзень мае яшчэ адну радасць - імяніны протаігумена а. Васіля Іваніва, КНА.
|
|