21 лістапада 2009 г. Б. адбылося адкрыццё і асвячэнне новага храма бл. Мікалая Чарнецкага, CSsR Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў у г. Ковелі Валынскай вобл. (Украіна). Чын асвячэння здзейсніў Уладыка Язафат Гавера - Экзарх Луцкі. У Святой Літургіі прынялі ўдзел сотні жыхароў Ковеля і гасцей з Івана-Франкоўска і іншых гарадоў. Раздзяліць радасць ковельской супольнасці прыбылі таксама рэдэмптарысты з розных манастыроў Украіны і базыляны з валынскіх манастыроў ЧСВВ.Пасля Службы Божай фундатарам і дабрачынцам будаўніцтва царквы былі ўручаны граматы ад уладыкі. Храм будаваўся 6 гадоў. Месца пад будаўніцтва і краевугольны камень асвяціў 11 траўня 2003 года Уладыка Міхаіл Грынчышын разам з айцом-протаігуменам КНА Міхаілам Валошыным і саборам святароў. Фундатары: Йарктонская Правінцыя Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў (ЗША), Каталіцкія нямецкія арганізацыі: «Renovabis», «Царква ў патрэбе», нашы мясцовыя манастыры і храмы, людзі добрай волі з Івана-Франкоўскай вобласць, Бурштына, Галіча, Львова, Кіева. Актыўны ўдзел прымалі і ўсе парафіяне: грашовымі ахвяраваннямі і працай.
|