Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 24.11.2024, 08:14

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Праз матэматыку да духоўнасці
17 кастрычніка 2009 г. у студэнтаце рэдэмптарыстаў у Львове адбыўся дзень духоўнага аднаўлення, які праводзіў а. Томаш Смаляняк, рэдэмптарыст Міхайлаўскай віцэ-правінцыі (Славакія). 

Адной з галоўных ідэй былі словы св. Аўгустына: "Неспакойнае маё сэрца, пакуль не спачыне ў Табе, Божа". Айцец Томаш адзначыў, што людская душа мае пустую частку, прызначаную для Бога, якую толькі Бог можа запоўніць і прынесці мір у сэрца. Толькі любоў Бога можа прывесці чалавека да сапраўднага шчасця.

Іншае думка рэкалекцый - вартасць навучання для духоўнага жыцця. Да гэтай тэмы айцец навёў жарт: "Набожнасць пройдзе, а дурасць застанецца". Каб гэта не адбылося, неабходна адказна ставіцца да вучобы, не грэбуючы ніводным прадметам. Па словах а. Томаша, у духоўным жыцці дапамагаюць усе навукі: метафізіка, антрапалогія і нават матэматыка. Гэтыя словы ён пацвердзіў правядзеннем дня духоўнага аднаўлення, унікальнасцю якога было выкарыстанне катэгорый матэматыкі для тлумачэння духоўных рэчаў. Такі неардынарны падыход вельмі спадабаўся братам-студэнтам і дапамог лепш зразумець некаторыя недасягальныя таямніцы духоўнага жыцця.

На апошняй сустрэчы а. Томаш адказаў на пытанні субратоў. У прыватнасці адзначыў, што кожны павінен сам быць адказным за свой выбар ва ўсім. На тэму паклікання айцец адзначыў, што яно не з'яўляецца статычным станам, а з'яўляецца вынікам зносін з Богам і адказам на тое, што Бог чакае ад нас. Такім чынам, усе людзі маюць пакліканне, паколькі для кожнага чалавека Бог мае свой план. Заданне чалавека - адкрываць для сябе гэты план і згаджацца з ім ці адкідаць яго.



Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2009/20091019.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (20.10.2009)
Праглядаў: 732 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz