Меню сайта |
|
|
|
Катэгорыі каталога |
|
|
|
Форма уваходу |
|
|
|
Пошук |
|
|
|
Сябры сайта |
|
|
|
Онлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
Вітаем Вас, Гость · RSS |
21.11.2024, 19:16 |
У катэгорыі матэрыялаў: 75 Паказана матэрыялаў: 31-40 |
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6 7 8 » |
Сартаваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарах ·
Праглядах
2
жніўня 2010 г. Святы Айцец Бенядыкт XVI прызначыў сакратаром
Кангрэгацыі па справах інстытутаў богапасвячанага жыцця і таварыстваў
апостальскага жыцця а. Ёзэфа Уільяма Тобіна, CSsR, падняўшы яго адначасова ў ранг арцыбіскупа.
|
1 жніўня 2010 года ў Цярнопалі адбыўся фінальны тур Другога конкурсу аўтарскай духоўна-мастацкай творчасці імя св. Альфонса дэ Лігуоры. Ён праходзіў у місіянерскім цэнтры рэдэмптарыстаў г. Цярнопаля.
|
19-25 ліпеня 2010 г. адбываліся Канікулы з Богам для дзяцей з парафіі святамучаніка Язафата ў Львове. Асаблівасць гэтых канікулаў была ў тым, што яны адбываліся ў манастыры св. Альфонса КНА. Браты-студэнты і сёстры-рэдэмптарысткі, а таксама аніматары з парафіяльнай моладзі радасна займаліся з дзецьмі рукадзеллем, гулялі і танцавалі з імі. Кожны дзень пачынаўся з Боскай Літургіі, пасля якой была навука, якую пазней дзеці з аніматарамі абмяркоўвалі ў групах.
|
19-25 ліпеня 2010 г. рэдэмптарысты правялі місію ў в. Клімкіўцы Підвалочыскага р-на Цярнопальскай вобл. Удзел у правядзенні місіі прынялі а. Васіль Іваніў, протаігумен Львоўскай правінцыі КНА, а. Ігар Паўлій CSsR, а. Рыгор Палыга CSsR, браты Ерамія Возняк, Сцяпан Пастушчак, Багдан Хаванец, Яраслаў Тарнаўскі, Сцяпан Андрусышын і Юры Сывык.
|
З блаславення ўладыкі Тараса Сеньківа, біскупа Стрыйскага, 18-25 ліпеня 2010 г. у горадзе Гарадку Львоўскай вобл. на парафіі Дабравешчання Найсвятой Багародзіцы з нагоды 500-годдзя храма адбылася парафіяльная місія. Місію правялі айцы рэдэмптарысты а.Віталь Назар, а. Уладзімір Сабат і сёстры базылянкі с. Севасціяна Зінькевіч і с. Ерамія Сцебліна.
|
15 чэрвеня 2010 г. свой апошні агульны экзамен паспяхова здаў а. Міхаіл Бубній CSsR, чым завяршыў сваё 3-гадовае навучанне ў Папскім Усходнім інстытуце, атрымаўшы ліцэнзіят па кананічнаму праву.
|
З 1 па 7 чэрвеня 2010 г. протаігумен Львоўскай правінцыі КНА а. Васіль Іваніў правёў візітацыю манастыра рэдэмптарыстаў ў Бярдзянску Запарожскай вобл. У рамках візітацыі айцец-протаігумен 3 чэрвеня наведаў парафіі ў г. Марыупаль Данецкай вобласці, а таксама ў вёсцы Снегурыўка, якія арганізоўвае а. Іван Сыкала, CSsR.
|
З 28 па 30 мая 2010 г. у г. Кіраваградзе на запрашэнне параха а. Івана Трацяка адбыліся рэкалекцыі. Іх праводзілі протаігумен Львоўскай правінцыі КНА а. Васіль Іваніў, а. Ігар Паўлій, CSsR, а таксама браты Дзмітрый Кіт, Юрый Сас і Раман Халус.
|
З 2 па 9 мая 2010 г. у г. Явараве Львоўскай вобл. на парафіі Пакрову
Найсвятой Багародзіцы адбылася Святая Місія, якую правялі рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Раман Жыравецкі і
сёстры рэдэмптарысткі
Івана Дзмітрыў, Тэрэза Вадзяная і Вера Казак. Гэтая падзея адбылася дзякуючы
запрашэнню мясцовага параха а. Уладзіміра Шыдлоўскага.
|
4 траўня 2010
г. у манастыры св. Альфонса ў Львове адбылася братэрска-фармацыйная
сустрэча Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, удзел у якой прынялі субраты з
розных манастыроў. На ёй былі разгледжаны розныя
пытанні па біяэтыцы. Выкладанне праводзіў дэкан
філасофска-багаслоўскага факультэту Украінскага Каталіцкага Універсітэту а. д-р Ігар Бойка.
|
|