Меню сайта |
|
|
|
Катэгорыі каталога |
|
|
|
Форма уваходу |
|
|
|
Пошук |
|
|
|
Сябры сайта |
|
|
|
Онлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
Вітаем Вас, Гость · RSS |
30.01.2025, 08:51 |
У катэгорыі матэрыялаў: 75 Паказана матэрыялаў: 21-30 |
Старонкі: « 1 2 3 4 5 ... 7 8 » |
Сартаваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарах ·
Праглядах
Ад 19 да 23 верасня 2010 г. у сталіцы Славакіі Браціславе праходзіла Сустрэча братоў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў рэгіёну Еўропа-Поўнач. Яе тэмай была «Адноўленая Еўропа, адноўленыя сэрцы, адноўленыя структуры ў нашым пасланніцтве». Удзельнікамі кангрэсу былі 34 браты і сем айцоў з розных частак Паўночнай Еўропы, у тым ліку з Украіны, Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Нідэрландаў, Англіі і Польшчы.
|
Камісія
па справах манаства УГКЦ 25-26 верасня 2010 г. арганізавала паломніцтва
манаства Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да цудатворнай іконы
Кахавінскай Багародзіцы ў манастыры св. Герарда Кангрэгацыі
Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. п. Гніздычаў Жыдачаўскага р-ну Львоўскай
вобл.) Намер паломніцтва - малітва за пакліканне да богапасвячанага
стану.
|
Пяцёра рэдэмптарыстаў - прэфект студэнтаў а. Міхайла Іваняк, а. Антон Нікалаеў і браты Сцяпан Андрусышын, Зміцер Чарнель і Андрэй Качмар - прынялі ўдзел у святкаванні юбілею каранацыі Жыровіцкай іконы Найсвятой Багародзіцы, якое адбылося ў г. Слоніме Гродзенскай вобл.
|
4 верасня 2010 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў дзень духоўнага аднаўлення для братоў-студэнтаў. Правёў яго а. Ганс Шальк, CSsR з Мюнхенскай правінцыі. Тэмай дня аднаўлення было «Адкупленне: як мы ім жывем». Перакладаў для братоў з нямецкай мовы а. Уладзімір Груца, CSsR.
|
1 верасня 2010 г. Архіярэйскай Святой Літургіяй пачаўся новы акадэмічны год у Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа. Чатыры браты-рэдэмптарысты пачынаюць сваё навучанне на 1 курсе семінарыі, а яшчэ 15 братоў працягваюць навучанне на іншых курсах.
|
31 жніўня 2010 г. студэнтат Львоўскай правінцыі КНА ў Львове наведаў уладыка Дэмітрыас Салахас, Апостальскі экзарх для каталікоў бізантыйскага абраду ў Грэцыі, які з'яўляецца таксама галавою для ўкраінскай грамады і каталікоў халдэйскага абраду ў гэтай краіне. Акрамя таго, уладыка з'яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў па усходняму каталіцкаму праву.
|
Як
звычайна, на свята Перамянення, 19 жніўня браты-рэдэмптарысты складаюць
свае зарокі, а
кандыдаты ў Кангрэгацыю пачынаюць навіцыят. У гэтым годзе гэты дзень
стаў чарговым крокам у пакліканні для 28 чалавек.
|
9-14 жніўня 2010 года ў Львове прайшоў IX
Міжнародны з'езд рэдэмптарысцкай моладзі «Львоў 2010». На ім сабраліся
каля 500 удзельнікаў з парафій рэдэмптарыстаў Беларусі, Украіны,
Славакіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Іспаніі, Германіі, Італіі, Чэхіі,
Партугаліі, Нідэрландаў, Бельгіі, Францыі, Аўстрыі, Польшчы, Даніі і
Канады.
|
Напярэдадні IX Міжнароднага з'езду
рэдэмптарысцкай моладзі, у нядзелю 8 жніўня 2010 г., дзве сястры
рэдэмптарысткі Кліменція Банга і Міхаіла Лізак склалі вечныя зарокі.
Боская Літургія, у часе якой сёстры паабяцалі пажыццёвыя убоства, чысціню і
паслухмянасць, а таксама служэнне найбольш бедным і апушчаным у духу св.
Альфонса Лігуоры, адбылася ў храме святамучаніка Язафата ў
суправаджэнні спеву моладзевага хору «У руках Марыі» з г.
Івана-Франкоўска.
|
У суботу, 7 жніўня 2010 г., валанцёры Міжнароднага з'езду рэдэмптарысцкай моладзі "Львоў 2010" наведалі манастыр св. Герарда ў Гняздзічаве (Кахавіна) (навіцыят Львоўскай правінцыі CSsR), вядомы цудатворнай іконай Багародзіцы.
|
|