1 жніўня 2010 года ў Цярнопалі адбыўся фінальны тур Другога конкурсу аўтарскай духоўна-мастацкай творчасці імя св. Альфонса дэ Лігуоры. Ён праходзіў у місіянерскім цэнтры рэдэмптарыстаў г. Цярнопаля.
Свае
аўтарскія работы прадставілі 146 канкурсантаў з розных абласцей Украіны, а таксама з Польшчы і Беларусі.
Аўтарскія
работы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва прадставіла
выстава, якая здзіўляла наведвальнікаў багаццем работ, глыбінёй
духоўнага бачання жыцця, унутранага свету чалавека, цікавымі і
арыгінальнымі мастацкімі сродкамі.
У
конкурснай праграме ў намінацыях музычнага і літаратурнага мастацтва
былі прадстаўлены аўтары, у актыве якіх сучасныя духоўныя песні,
інструментальныя творы, паэзія і проза.
Цэлы
шэраг цікавых актуальных праблем быў узняты падчас працы круглага стала
«Духоўна-мастацкая творчасць як імгненне сустрэчы з ісцінай». Канкурсанты,
члены журы і госці абмяняліся меркаваннямі і асабістым вопытам пра
асаблівасці працэсу духоўнай творчасці, выказалі ўласныя бачанні і
пажаданні па далейшай працы Конкурсу.
Завяршальным акордам конкурсу стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўручэнне падарункаў ўсім канкурсантам.