З 2 па 9 мая 2010 г. у г. Явараве Львоўскай вобл. на парафіі Пакрову
Найсвятой Багародзіцы адбылася Святая Місія, якую правялі рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Раман Жыравецкі і
сёстры рэдэмптарысткі
Івана Дзмітрыў, Тэрэза Вадзяная і Вера Казак. Гэтая падзея адбылася дзякуючы
запрашэнню мясцовага параха а. Уладзіміра Шыдлоўскага.
На працягу тыдня місіянеры неслі
Добрую Навіну пра Хрыста Збавіцеля ва ўсе сэрцы, дамы і ўстановы, якія
знаходзяцца на тэрыторыі парафіі. У вайсковай частцы адбыліся
сустрэчы з салдатамі, якія праходзяць тэрміновую службу, і з афіцэрскім
складам. У школе і дзіцячым садку місіянеры
сустрэліся з педагагічнымі
калектывамі і правялі заняткі для ўсіх выхаванцаў. У афіцэрскім інтэрнаце адбылася
сустрэча з дзяржаўнымі службоўцамі і работнікамі розных устаноў горада.
Акрамя таго, кожны дзень раніцай
і ўвечары мы збіраліся ў храме на сумесныя набажэнствы і місійныя навукі. Адбыўся Крыжовы Шлях вуліцамі
горада і паход на могілкі, адбыліся аднаўленне абяцанняў Сакрамантаў Хрышчэння
і Шлюбу, малітва за ўраджай, бласлаўленне нованароджаных, малітоўны чын на
аздараўленне, станавыя
навукі для хлопцаў, дзяўчат, мужчын і жанчын.
На вячэрніх сустрэчах моладзі мы
разам разважалі над сэнсам чалавечага жыцця і яго фундаментальнымі
каштоўнасцямі.
Традыцыйна Святая Місія
завяршылася асвячэннем і устаноўкай памятнага Місійнага Крыжа.