19-25 ліпеня 2010 г. рэдэмптарысты правялі місію ў в. Клімкіўцы Підвалочыскага р-на Цярнопальскай вобл. Удзел у правядзенні місіі прынялі а. Васіль Іваніў, протаігумен Львоўскай правінцыі КНА, а. Ігар Паўлій CSsR, а. Рыгор Палыга CSsR, браты Ерамія Возняк, Сцяпан Пастушчак, Багдан Хаванец, Яраслаў Тарнаўскі, Сцяпан Андрусышын і Юры Сывык.
У вёсцы існуе звычай сустракаць місіянераў у казацкім адзенні верхам на конях і так суправаджаць да самай царквы. Падыходзячы да царквы, місіянераў сустрэў парах з вернымі. У царкве адправілі малебен, айцец-протаігумен прамовіў навуку, а ўвечары адбылася першая сустрэча з моладдзю, за працу з якой быў прызначаны адказным а. Ігар Паўлій, CSsR.
Паколькі настаяцель служыць для чатырох вёсак, то місіянеры падзяліліся: два браты з протаігуменам а. Васілём Іванівым, CSsR засталіся ў Клімкіўцах, два браты з а. Ігарам Паўліём, CSsR скіраваліся да в. Цярпіліўка і два браты з а. Рыгорам Палыга, CSsR - да в. Скорыкі.
Асноўным пунктам місіі былі Клімкіўцы. Звычайным распарадкам былі Ютрань і Служба Божая з місіянерскай навукай раніцай, заняткі з дзецьмі днём, супольны ружанец, малебен з місіянерскай навукай і сустрэча з моладдзю ўвечары.
У Цярпіліўцы і Скорыках айцы з братамі праводзілі Канікулы з Богам для дзяцей. У чацвер для моладзі было арганізавана вогнішча. У суботу пасля абеду з нагоды 100 гадоў царквы і місій у вёсцы дзеці з моладдзю выступілі з канцэртам.
У нядзелю пасля Ютрані і Службы Божай адбыўся паход з Місійным Крыжам па вёсцы. Крыж неслі па чарзе спачатку мужчыны, затым святары і браты, далей жанчыны, юнакі і дзяўчаты. І на заканчэнне Крыж быў усталяваны каля царквы ў памяць праведзенай місіі.