Меню сайта |
|
|
|
Катэгорыі каталога |
|
|
|
Форма уваходу |
|
|
|
Пошук |
|
|
|
Сябры сайта |
|
|
|
Онлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
Вітаем Вас, Гость · RSS |
21.11.2024, 14:43 |
У катэгорыі матэрыялаў: 75 Паказана матэрыялаў: 61-70 |
Старонкі: « 1 2 ... 5 6 7 8 » |
Сартаваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарах ·
Праглядах
19 кастрычніка 2009 г. у Рыме пачынаецца XXIV Генеральная Капітула Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Генеральная Капітула з'яўляецца вышэйшым органам унутранага кіравання ў Кангрэгацыі. 107 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 5,5 тыс. рэдэмптарыстаў з 78 краін свету, збяруцца, каб прааналізаваць актуальную сітуацыю Кангрэгацыі і яго будучыя арыенціры, а таксама, каб абраць новага Архімандрыта і яго дараднікаў.
|
6 кастрычніка 2009 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове адбылася сустрэча сястры Марыі з Ордэна Найсвяцейшага Адкупіцеля з супольнасцю студэнтаў нашай Правінцыі. Сястра распавяла пра свой манастыр, а таксама адказала на пытанні братоў.
|
У пятніцу, 25 верасня 2009 г., у манастыры св. Альфонса ў Львове адбыўся штомесячны дзень духоўнага абнаўлення для братоў-студэнтаў КНА. Праводзіў яго ўладыка Міхайла Віўчар, CSsR.
|
Кожны год 19 жніўня на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста браты-рэдэмптарысты пачынаюць навіцыят і складаюць манаскія зарокі чысціні, убоства і паслушэнства. Гэты год стаў адметным тым, што ўпершыню ў адным месцы былі сумешчаныя аблечыны братоў, якія ўступаюць да навіцыяту, першыя зарокі тых, што яго скончылі, аднаўленне часовых і складанне вечных зарокаў.
|
16 жніўня 2009 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма пра жыццё Слугі Божага брата-рэдэмптарыста Мар'яна Галана, знятага ТБ "Алілуя" з блаславення Протаігумена Львоўскай Правінцыі ЧНА а. Васіля Іваніва. Прадзюсар фільма - а. Іван Лявіцкі, ЧНА. Аўтар сцэнара і рэжысёр - Анатоль Цымбал.
|
Па традыцыі, кожныя два гады Львоўская Правінцыя Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў праводзіць фэстываль моладзі, у якім прымаюць удзел моладзевыя супольнасці з нашых парафій. Сёлета з 30 ліпеня да 2 жніўня ў г. Цярнопалі Фэстываль адбыўся восьмы раз. Каля царквы Маці Божай Нястомнай Дапамогі саьраліся прадстаўнікі дзесяці супольнасцяў: моладзевы духоўны тэатр "Уваскрасенне", супольнасці "Моладзь св. Альфонса" і "Святло Марыі" з Цярнопаля, "Новае пакаленне" з Камянца-Падольскага, "Анёлак" з Івана-Франкоўска, "Кахавынскія зоры" з в. Кахавіна Жыдачаўскага р-ну Львоўскай вобл., "Агапе" з Ковеля, "Еднасць сэрцаў" з Чарнігава, "Святла Хрыста" са Львова і "Украінская моладзь Хрысту" з Наваявараўска. Лозунгам фэстывалю арганізатары ўзялі словы з Евангелля ад Яна "Каб усе былі адно" (Ян. 17, 21).
|
"Святыя - як зоркі: мы іх бачым, сузіраем іх прыгажосць, любуемся ёю, але ніколі не можам іх дасягнуць... Святыя выдатныя, але недасяжныя" - з такімі словамі звярнуўся а. Яцэк Дэмбэк, генеральны кансультар ЧНА да ўдзельнікаў пілігрымкі з нагоды 120-х угодкаў кананізацыі св. Кляменція Гофбауэра. Аднак мэтай яго пастырскага слова было пераканаць у непраўдзівасці дадзенага сцвярджэння, бо ў рэчаіснасці святым можа стаць кожны. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца святы Кляменцій - звычайны хлопец з в. Цісавыцэ (Чэхія), які жадаў ісці за Хрыстом і выконваць Яго волю.
|
Па традыцыі на свята перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая, 22 траўня 2009 г. адбылася моладзевая пілігрымка Стрыйскай епархіі УГКЦ да манастыра рэдэмптарыстаў у Кахавіне (г. п. Гняздзічаў Жыдачаўскаго р-ну). Моладзь пешшу прайшла ад Жыдачава да царквы Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе ў 12 гадзін пачалася архіярэйская Святая Літургія, якую ўзначаліў дастойны Ўладыка Юльян Гбур. Удзел у Службе Божай прынялі больш дваццаці святароў, у т.л. дэканы жыдачаўскі а. мітрат Васіль Юрыў і ходараўскі а. Мар'ян Чарапаніч.
|
У дзень перастаўлення святога вялебнага Тэадосія Пячэрскага, 16 траўня 2009 р. Львоўські архібіскуп дастойны Ігар Возняк у царкве св. Язафата паставіў у дыяканы двох рэдэмптарыстаў - братоў Багдана Гелету і Антона Нікалаева.
|
Ад 11 траўня Протаігумен а. Васіль Іваніў ажыццяўляе першую афіцыйную візітацыю душпастырскага служэння рэдэмптарыстаў украінскім эмігрантам у Барселоне, дзе наш субрат а. Іван Лявіцкі нядаўна пачаў сваю місійную працу. Гэта чарговы пастаральны адказ Львоўскай правінцыі ЧНА на патрабаванні новай эміграцыі ў Еўропе.
|
|