19-25 ліпеня 2010 г. адбываліся Канікулы з Богам для дзяцей з парафіі святамучаніка Язафата ў Львове. Асаблівасць гэтых канікулаў была ў тым, што яны адбываліся ў манастыры св. Альфонса КНА. Браты-студэнты і сёстры-рэдэмптарысткі, а таксама аніматары з парафіяльнай моладзі радасна займаліся з дзецьмі рукадзеллем, гулялі і танцавалі з імі. Кожны дзень пачынаўся з Боскай Літургіі, пасля якой была навука, якую пазней дзеці з аніматарамі абмяркоўвалі ў групах.
Дзеці былі падзеленыя на ўзроставыя групы для лепшага абмеркавання тэмы дня (зорачкамі былі дашкольнікі, сонечкамі дзеці 1-4 класаў, месяцамі дзеці 5-7 класаў (найбольшая група) і старэйшая група, 8-9 клас, якія назвалі сябе хмаркамі). На працягу тыдня браты і сёстры з працавітай моладдзю спрабавалі данесці да дзяцей любоў Ісуса Хрыста, што кожны дзень суправаджалася сцэнкаю паводле тэмы дня. Такім чынам, дзеці даведваліся пра Божую любоў, якая, спадзяемся, пакінула след у іх сэрцах.
На завяршэнне "Канікулаў з Богам" у суботу адбылася "Вялікая гульня", якую дзеці выйгралі, дзякуючы ўзаемнаму супрацоўніцтву, і знайшлі скарб - ружанцы і прысмакі. А ў нядзелю дзеці пасля Святой Літургіі выступілі з падзячным канцэртам для ўсіх прысутных.
Спадзяемся, што дзеці прынеслі шмат Божай радасці сваім бацькам і здолелі выклікаць ўсмешку на вуснах Ісуса Хрыста, якога яны пазнавалі на працягу гэтага тыдня.