Чэрвень з'яўляецца часам заканчэння акадэмічнага года ў розных універсітэтах Рыма. 15 чэрвеня 2010 г. свой апошні агульны экзамен паспяхова здаў а. Міхаіл Бубній CSsR, чым завяршыў сваё 3-гадовае навучанне ў Папскім Усходнім інстытуце, атрымаўшы ліцэнзіят па кананічнаму праву.
Тэмай яго навуковай працы была "Даручэнне парафіі адныму з богапасвячаных інстытутаў паводле Кодэксу канонаў усходніх цэркваў".
Віншуем вялебнага айца Міхаіла з гэтай падзеяй і жадаем шчодрага блаславення Госпада ў душпастырскай працы ў вінаградніку Хрыстовым.
|