З 1 па 7 чэрвеня 2010 г. протаігумен Львоўскай правінцыі КНА а. Васіль Іваніў правёў візітацыю манастыра рэдэмптарыстаў ў Бярдзянску Запарожскай вобл. У паездцы яго суправаджалі а. Ігар Паўлій, CSsR і бр. Вікенцій Сухавій, CSsR .
У рамках візітацыі айцец-протаігумен 3 чэрвеня наведаў парафіі ў г. Марыупаль Данецкай вобласці, а таксама ў вёсцы Снегурыўка, якія арганізоўвае а. Іван Сыкала, CSsR. На працягу гэтага часу айцоў суправаджала прастрэленая ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая знаходзіцца ў царкве св. Язафата ў Львове.
З пятніцы, 4 чэрвеня, а. Васіль Іваніў, CSsR пачаў для парафіян рэкалекцыі падрыхтоўкі да святкавання 10-гадовага юбілею грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў Бярдзянску. Кульмінацыяй святкавання 6 чэрвеня стала Архіярэйская Святая Літургія, якую ўзначаліў уладыка Сцяпан Мянёк, экзарх Данецка-Харкаўскі.
|