Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 29.04.2024, 02:36

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Манаская пілігрымка да Кахавіны
Камісія па справах манаства УГКЦ 25-26 верасня 2010 г. арганізавала паломніцтва манаства Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да цудатворнай іконы Кахавінскай Багародзіцы ў манастыры св. Герарда Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. п. Гніздычаў Жыдачаўскага р-ну Львоўскай вобл.) Намер паломніцтва - малітва за пакліканне да богапасвячанага стану.

Пачаткам мерапрыемства стаў паход ад парафіяльнай царквы Гніздычава да царквы Пакрову Найсвятой Багародзіцы манастыра св. Герарда, удзел у якім прынялі прадстаўнікі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, Ордэна св. Васіля Вялікага, Кангрэгацыя Уцелаўлёнага Слова, сёстры рэдэмптарысткі, базылянкі, Найсвяцейшай Сям'і і інш.

У 20 гадзін уладыка Бенядыкт Алексяйчук пачаў Вялікую Вячэрню, пасля якой звярнуўся да прысутных прадстаўнікоў манаства з братнім словам. Падняўшы тэму рассеенасці на малітве, уладыка звярнуў увагу на неабходнасць пастаяннай памяці, дзе і перад Кім мы стаім, і адзначыў, што чалавек, які сапраўды моліцца, змяняецца і становіцца лепшым. Немагчыма маліцца і не змяняцца!

Далей а. Язафат Бойка з Кангрэгацыя Уцелаўлёнага Слова, сінкел у справах манаства Івана-Франкоўскай япархіі, выступіў з дакладам «Асабістае сведчанне». Гаворачы пра важнасць сведчання ўласным прыкладам, а. Язафат адзначыў, што людзі, якія абралі радыкальны шлях наследавання Хрыста, не маюць падстаў сумаваць, таму павінны выпраменьваць радасць, якая з'яўляецца сведчаннем асабістага сяброўства з Богам. Акрамя таго, наша сяброўства з Богам павінна выяўляцца таксама ў сяброўстве паміж сабой у нашых супольнасцях, і ў сяброўскіх адносінах паміж рознымі супольнасцямі.

Затым усе ўдзельнікі пілігрымкі разышліся па групах, у якіх падзяліліся з іншымі прыкладам ўласнага паклікання і раздумвалі пра спосабы працы над пакліканнем да богапасвячанага стану. Завяршыў першы дзень пілігрымкі Хрэсны ход да капліцы на месцы з'яўлення цудатворнай іконы Кахавінскай Багародзіцы, дзе ігумен манастыра св. Герарда а. Пётр Лаза, CSsR адслужыў Малебен да Найсвяцейшай Багародзіцы і асвяціў ваду.

Пасля поўначы ўсе зноў сабраліся ў манастырскай царквы на Паўночную. Пасля службы з дакладам «Малітва - лад жыцця" выступіла галоўная ігумення Кангрэгацыі сясцёр Найсвяцейшай Сям'і с. Наталля Мельнік. Галоўнай мэтай яе выступу, як адзначыла сястра, было не перакананне ў неабходнасці малітвы, што само сабой зразумела, а разважанне над яе глыбінёй. Сапраўдная малітва не адчувае часу, так пераносіць нас у Божае вымярэнне вечнасці, у якім часу няма. Далей супольнасці па чарзе правялі малітву псальмамі і выступілі з хрысціянскімі песнямі.

Раніцай а. Міхайла Іваняк, CSsR адслужыў малебны чын на аздараўленне да блаславёнага Мікалая Чарнецкага, CSsR, а а 6 гадз. браты-студэнты КНА правялі паўгадзіннае разважанне над тэкстам Святога Пісання метадам св. Альфонса. Пасля разважання адбылася Ютрань, I і III Часы.

Архіярэйская Літургія, якую ўзначаліў уладыка Бенядыкт, завяршыла малітоўныя чування і манаскую пілігрымку да Кахавіны.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (28.09.2010)
Праглядаў: 667 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz