4 верасня 2010 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў дзень духоўнага аднаўлення для братоў-студэнтаў. Правёў яго а. Ганс Шальк, CSsR з Мюнхенскай правінцыі. Тэмай дня аднаўлення было «Адкупленне: як мы ім жывем». Перакладаў для братоў з нямецкай мовы а. Уладзімір Груца, CSsR.
На першай канферэнцыі айцец адзначыў, што для рэдэмптарыстаў характэрна спалучэнне спаглядання і місіі. Гаворачы пра адкупленне, мы павінны глядзець на самога Хрыста Адкупіцеля. А. Ганс назваў тры словы, якія характарызуюць быццё рэдэмптарыстаў: ТАК, З і ДЛЯ.
Першае слова - ТАК. Мы ўжо адкупленыя, і нашай задачай з'яўляецца толькі прамовіць гэтае слова да Хрыста. Трэба сказаць «так» усяму, што нам падорана Богам, у т.л. і нашаму пакліканню. І гэта «так» нашым зарокам мы павінны паўтараць зноўку кожны дзень. Больш за тое, варта казаць «так» і будучыні, верачы, што свет завершыцца ў Хрысце. Падмуркам жыцця рэдэмптарыстаў павінна быць ўсведамленне сябе хрысціянінам. З гэтым звязана найпрешая місія кожнага рэдэмптарыста - місія асабістага жыцця.
Другое слова - З - ісці дарогай З Ісусам. На гэтай дарозе не абмінем крыжа. Ісус казаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай сябе зрачэцца, прыме штодня на сябе крыж свой і ідзе за Мною» (Лк.9: 23). Цяжкасці і намаганні таксама адносяцца да нашага жыцця. А часта бывае так, што калі нам нешта цяжка даецца, то з гэтага выйдзе штосьці добрае. Наша задача - перамяняць жыццё ў любоў.
Трэцяе слова - ДЛЯ. Жыць ДЛЯ людзей. Хрыстос быў пасланы Айцом у свет дзеля людзей, і мы, удзельнічаючы ў Яго пасланні, павінны накіроўваць сваё жыццё на іншых людзей: "Як паслаў Мяне Айцец, так Я пасылаю вас» (Ян.20: 21). Для гэтага варта высвятліць сваё жыццё, унутраныя і міжасабовыя праблемы. Наступным крокам з'яўляецца пастанова і намер выправіць тыя праблемы, у чым абавязковым сродкам з'яўляецца малітва. У выніку наша жыццё павінна стаць навязваннем адносін паміж іншымі людзьмі, паколькі мы як рэдэмптарысты пакліканыя да Ісуса як Добрага Пастыра людзей.
На другой сустрэчы а. Ганс адказаў на пытанні братоў.
|