31 жніўня 2010 г. студэнтат Львоўскай правінцыі КНА ў Львове наведаў уладыка Дэмітрыас Салахас, Апостальскі экзарх для каталікоў бізантыйскага абраду ў Грэцыі, які з'яўляецца таксама галавою для ўкраінскай грамады і каталікоў халдэйскага абраду ў гэтай краіне. Акрамя таго, уладыка з'яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў па усходняму каталіцкаму праву, ён выкладае ў Папскім Усходнім інстытуце, Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме і Парыжскім універсітэце.
Яго прыезд на Ўкраіну звязаны з правядзеннем Сіноду біскупаў УГКЦ, на які ўладыку Дэмітрыаса запрасілі для дакладу на тэму эмігрантаў у сучасным свеце. У сваім звароце да братоў і айцоў-рэдэмптарыстаў уладыка каротка распавёў пра сваю дзейнасць і заклікаў нас як місіянераў заўсёды ісці туды, куды нас кліча Царква, што асабліва актуальна ў сучасным свеце, у якім эміграцыя размывае межы.
1 верасня 2010 г. уладыка Дэмітрыас прачытаў лекцыю для студэнтаў Львоўскай духоўнай семінарыі на тэму "Святыя Сакрамэнты ў двух кодэксах".
|