14-17 cакавіка 2010 г. былі праведзены велікапосныя рэкалекцыі на парафіі св. Пятра і Паўла г. Наваявараўска на Львоўшчыне. Рэкалекцыі праводзіў а. Уладзімір Груца, КНА. Удзел у духоўных практыкаваннях прынялі некалькі тысяч вернікаў, якія раздумвалі над важнасцю малітвы і пакаяння ў жыцці хрысціяніна. Варта адзначыць прысутнасць на рэкалекцыях вялікай колькасці дзяцей, якія знаходзіліся ў пастаянным дыялогу з рэкалектантам.
У рамах рэкалекцый у храме таксама адбыўся Хрэсны Шлях, які сваімі роздумамі і спевамі суправаджалі браты-рэдэмптарысты са Львова. Пасля яго завяршэння ўсе прысутныя маглі сімвалічна прынесці да крыжа каменьчык як праяву ўласных цяжкасцяў і цярпенняў і атрымаць Слова жыцця ў выглядзе цытаты з Бібліі, пацалаваўшы ікону мукаў Хрыстовых.
Хай пасеянае слова Божае прарастае ў сэрцах верных і прыносіць шчодрыя плады!
|