12-14 лютага 2010 г. у манастыры св. Альфонса адбыўся II вышкал ўкраінскіх валанцёраў на Міжнародны з'езд рэдэмптарысцкай моладзі, які адбудзецца ў жніўні 2010 года ў Львове. Працаваць на валанцёрскіх пачатках адклікнуліся 50 чалавек моладзі з украінскіх парафій рэдэмптарыстаў.
Удзельнікі прыбывалі з вечара пятніцы. У суботу ў 9 гадз. сумеснай малітвай пачаўся вышкал. На першай сустрэчы аргкамітэт азнаёміў усіх з распрацаванай тэматыкай з'езду, праграмай і раскладам дзён. На трэнінгу на тэму «Лідэрства і пастырства», які праводзіла псіхолаг Вольга Віцюк, усе ўдзельнікі вызначалі ўласцівыя лідэрам рысы і характарыстыкі, працуючы ў групах.
Пасля абеду будучых валанцёраў чакала прэзентацыя месца правядзення з'езду з праглядам фатаграфій. Потым падзяліліся на дзве асноўныя групы: моўную і тэхнічную.
Увечары ўсе ўважліва слухалі лекцыю п. Аксаны аб асноўных правілах аказання першай медыцынскай дапамогі.
А пазней адбыліся невялікія запусты, паколькі з панядзелка пачынаўся Вялікі Пост. Кожная супольнасць падрыхтавала забаўляльную гульню. На заканчэнне - супольная малітва, якую правяла супольнасць «Ангелятко» з Івана-Франкоўска.
У нядзелю пасля Святой Літургіі адбылася малітва з чынам прабачэння, якая кранула сэрцы многіх. Без слёз не абышлося і на разьвітанні. Наступная сустрэча адбудзецца ўжо напярэдадні самога з'езду.
Шчыра дзякуем усіх, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні падрыхтоўкі.
|