Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 18.12.2024, 07:59

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Вялікапосныя рэкалекцыі ў вёсцы Шчуравічы
З 26 па 28 лютага 2010 г. у в. Шчуравічы Радэхаўскага р-ну Львоўскай вобл. адбываліся духоўныя практыкаванні - рэкалекцыі, якія падрыхтоўвалі вернікаў да велікодных святаў. Тэмай рэкалекцый былі словы Ісуса Хрыста: "Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе самога, возьме на сябе крыж свой і ідзе за мной» (Мк. 8, 34). Духоўныя навукі праводзіў а. Уладзімір Груца, КНА. Асаблівасцю рэкалекцый была прысутнасць мошчаў блаславёнага святамучаніка  Мікалая Чарнецкага, якія вернікі сустрэлі ў царкве ў пятніцу раніцай, пасля чаго адбылася Літургія Перадасвячаных дароў.

У абедзенны час святар-рэкалектант у суправаджэнні настаяцеля а. Рамана Сапужака наведа
ў мясцовую школу, дзе сустрэўся з дзецьмі малодшых і старэйшых класаў, а таксама з педагагічным калектывам. Такім чынам, дзеці атрымалі асабістае запрашэнне прыняць удзел у рэкалекцыях. У пятніцу ўвечары і ў суботу раніцай адбыліся чарговыя літургічныя набажэнствы з навукай. Падчас пропаведзяў святар вёў жывы дыялог з вернымі.

Асаблівым перажываннем быў Малебны Чын на аздара
ўленне да блаславёнага Мікалая Чарнецкага з памазаннем алеем, адпраўлены ў суботу вечарам. З вялікім хваляваннем і верай у сэрцы вернікі ўдзельнічалі ў гэтым набажэнстве, глыбока услухоўваючыся ў Божае Слова, якое прапаведаваў айцец-рэкалектант.

Ўрачыстае завяршэнне рэкалекцый адбылося ў нядзелю на Святой Літургіі, на якой прысутнічалі таксама людзі з навакольных вёсак. Варта адзначыць, што вельмі шмат верных прыступілі да Святых Тайн і ўважліва слухалі навукі айца рєкалектанта, асабліва дзеці, якія здалі «экзамен» на выдатна.

Няхай Госпад суправаджае ўсіх нас на нашым жыццёвым шляху, каб мы ў канцы зямнога жыцця маглі паспяхова вытрымаць экзамен і ўдастоіліся «канікулаў» ў выглядзе вечнай радасці. А за апекуна ў гэтай дарозе выбіраем блаславёнага Мікалая Чарнецкага.













Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2010/20100302.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (04.03.2010)
Праглядаў: 671 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz