14 студзеня ў календары пазначана трайным святам: Абразанне Госпада нашага Ісуса Хрыста, св. Васіля Вялікага і Новы год па юліянскім стылі. Супольнасць рэдэмптарыстаў ў гэты дзень мае яшчэ адну радасць - імяніны протаігумена а. Васіля Іваніва, КНА.
На свята ў манастыр св. Альфонса ў Львове сабраліся субраты з розных манастыроў і госці. Пасля прывітання ад ігумена, айца-настаяцеля павіншавалі браты-студэнты разам з прэфэктам а. Міхайлам Іваняком, КНА, якія паставілі сцэнку пра Меланку.
Апошнім мерапрыемствам ў гэты дзень быў выбар апекуноў на новы год за старым звычаем Кангрэгацыі. Кожны субрата Львоўскай правінцыі атрымаў новага святога апекуна на 2010 год, а таксама цноту, у якой ён будзе асабліва практыкавацца на працягу года, і інтэнцыю, у якой ён будзе маліцца.