Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 04.05.2024, 04:42

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Святая місія ў вёсцы Моранцы
З 14 да 21 лютага 2010 г. у вёсцы Моранцы  Явараўскага р-на Львоўскай вобл. праходзіла парафіяльная місія. На запрашэнне а. Тараса Мыцы, параха гэтай вёскі, на місію прыбылі айцы рэдэмптарысты і сёстры Кангрэгацыі Св. Язэпа.

Падчас місіі місіянеры сустрэліся з усімі людзьмі: дзецьмі ў школе, моладдзю, маладымі сем'ямі і вопытнымі гаспадарамі, са старымі дзядулямі і бабулямі. Сёстры Паўла і Маркіяна праводзілі катэхізацыю ў школе, павучалі жанчын і дзяўчат. Незабыўным для парафіян сталі сказаныя сёстрамі місіянерскія
пропаведзі на тэмы Божага Слова і Божых Запаведзяў.

Айцы місіянеры Віталь Назар і Уладзімір Сабат штодня
ўдзялялі Святых Тайнаў, выгалошвалі місіянерскія навукі, працавалі з моладдзю, праводзілі станавыя навукі для хлопцаў і мужчын.

На другі дзень місіі адбылася Крыжовая дарога, якая пабудзіла ўсіх жыхароў да малітвы. Ступаючы падчас яе па зямлі гэтай вёскі, місіянеры адзначылі, што гэта святая зямля, таму што па ёй ходзяць ногі людзей, якія шукаюць Бога, менавіта таму, пачынаючы місію, місіянеры цалуюць гэтую зямлю.

У суботу ўсе разам ўспаміналі памерлых, маліліся за іх на Літургіі і наведалі магілы на могілках.

Шмат іншых цікавых момантаў перажылі людзі і місіянеры
ў ходзе гэтай місіі, якая стала яшчэ адным выдатным досведам у нашым жыцці.


















Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2010/20100303.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (04.03.2010)
Праглядаў: 802 | Каментары: 5 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz