Па традыцыі на свята перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая, 22 траўня 2009 г. адбылася моладзевая пілігрымка Стрыйскай епархіі УГКЦ да манастыра рэдэмптарыстаў у Кахавіне (г. п. Гняздзічаў Жыдачаўскаго р-ну). Моладзь пешшу прайшла ад Жыдачава да царквы Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе ў 12 гадзін пачалася архіярэйская Святая Літургія, якую ўзначаліў дастойны Ўладыка Юльян Гбур. Удзел у Службе Божай прынялі больш дваццаці святароў, у т.л. дэканы жыдачаўскі а. мітрат Васіль Юрыў і ходараўскі а. Мар'ян Чарапаніч.
"З гадамі назіраем, як пілігрымка да Кахавінскаго манастыра з дэканальнай паступова дасягнула статуту епархіяльнай, - адзначыў Уладыка Юльян.- Ініцыятыва арганізацыі пілігрымак належыць святарам Жыдачаўскага дэканату разам з а. мітратам Васілём Юрывым. Калі ж паглядзім на паломнікаў, якія сёння прыйшлі сюды, бачна, што слава гэтага месца дасягнула далёка за межы дэканата і нават Жыдачаўскага раёна".
Пасля Святой Літургіі адбылася культурная праграма для моладзі. Напрыканцы быў адпраўлены Малебен да Багародзіцы ў падзяку за пройдзены навучальны год.