Кожны год 19 жніўня на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста браты-рэдэмптарысты пачынаюць навіцыят і складаюць манаскія зарокі чысціні, убоства і паслушэнства. Гэты год стаў адметным тым, што ўпершыню ў адным месцы былі сумешчаныя аблечыны братоў, якія ўступаюць да навіцыяту, першыя зарокі тых, што яго скончылі, аднаўленне часовых і складанне вечных зарокаў.
Гэтая падзея адбылося ў манастыры св. Герарда ў Кахавіні (г. п. Гняздзічаў Жыдачаўскага р-ну Львоўскай вобл.), дзе знаходзіцца навіцыят Львоўскай Правінцыі ЧНА. У гэты дзень трое братоў прынялі аблечыны і пачалі год навіцыяту, чацвёра скончылі навіцыят і склалі першыя зарокі, яшчэ трое прадоўжаць другі год навіцыяту ў Львове. 15 братоў аднавілі часовыя зарокі. Вечныя зарокі склалі браты Мікалай Ерамія Возняк, Раман Януарый Боляк і Ігар Паўлій.
Віншуем субратоў з гэтым святам і жадаем ім ласкі вытрываласці ў пакліканні, Божага блаславення і апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі! 



Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2009/20090819.html |