Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 21.11.2024, 19:25

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Слядамі св. Кляменція
nullвятыя - як зоркі: мы іх бачым, сузіраем іх прыгажосць, любуемся ёю, але ніколі не можам іх дасягнуць... Святыя выдатныя, але недасяжныя" - з такімі словамі звярнуўся а. Яцэк Дэмбэк, генеральны кансультар ЧНА да ўдзельнікаў пілігрымкі з нагоды 120-х угодкаў кананізацыі св. Кляменція Гофбауэра. Аднак мэтай яго пастырскага слова было пераканаць у непраўдзівасці дадзенага сцвярджэння, бо ў рэчаіснасці святым можа стаць кожны. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца святы Кляменцій - звычайны хлопец з в. Цісавыцэ (Чэхія), які жадаў ісці за Хрыстом і выконваць Яго волю. 

Над жыццём гэтага праведніка мы мелі магчымасць разважаць на працягу тыдня з 18 да 23 траўня 2009 г. На гэтую тыднёвую пілігрымку сабраліся нямала асоб, у прыватнасці, рэдэмптарысты і парафіяне з Нямеччыны, Аўстрыі, Канады, ЗША, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Славакіі, Польшчы і Ўкраіны. У складзе ўкраінскай групы былі а. Васіль Іваніў, а. Яраслаў Фядуніў, а. Міхайла Іваняк, а. Раман Лагіш, а. Віталь Назар, а. Раман Жыравецкі, моладзь і парафіяне храмаў св. Язафата і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Багардзіцы ў Львове. 

Святкаванне пачалося ў сталіцы Аўстрыі - Вене - агульнай малітвай, якую ўзначаліў а. Лорэнц Войт, пратаігумен Аўстрыйскай Правінцыі. Пасля адбыўся паказ сцэнкі пра жыццё св. Кляменція, якую выдатна паставілі парафіяне храма рэдэмптарыстаў у Вене. У аўторак праводзіліся экскурсійныя туры, на якіх была ўнікальная магчымасць азнаёміцца з непараўнальнай архітэктурай і багаццем гэтага горада. Літургію ўзначальваў вялебны а. Ёсіф Тобін, Архімандрыт ЧНА. У сераду адбылася невялікая канферэнцыя, прысвечаная жыццю св. Кляменція і агляду манаскага жыцця ў Аўстрыі. Пасля абеду адбылася працэсія вуліцамі горада з удзелам духавенства, парафіян, духавага аркестра і пекараў, якія прыбылі з Польшчы (св. Кліменцій з'яўляецца іх заступнікам, паколькі сам працаваў у гэтай галіне). 

У чацвер мы падарожнічалі да маляўнічага чэшскага мястэчка Цісавіцэ, дзе нарадзіўся св. Кляменцій. Там была адпраўлена ўрачыстая Св. Літургія. Пасля таго пілігрымка пралягала ў Кракаў, дзе паломнікі мелі магчымасць убачыць цікавыя месцы горада і прыняць удзел у Св. Літургіі. На завяршэнне адбыўся выступ хору ў суправаджэнні камернага аркестра. 

Гэтая тыднёвая пілігрымка пакінула шмат прыемных успамінаў і напоўніла сэрцы яе ўдзельнікаў надзеяй, супакоем і радасцю.

Оля Пушчак, удзельніца пілігрымкі


Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (29.05.2009)
Праглядаў: 946 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz