Ад 11 траўня Протаігумен а. Васіль Іваніў ажыццяўляе першую афіцыйную візітацыю душпастырскага служэння рэдэмптарыстаў украінскім эмігрантам у Барселоне, дзе наш субрат а. Іван Лявіцкі нядаўна пачаў сваю місійную працу. Гэта чарговы пастаральны адказ Львоўскай правінцыі ЧНА на патрабаванні новай эміграцыі ў Еўропе.
Барселона - гэта другі па велічыні горад у Іспаніі, сэрца і сталіца т. зв. Каталоніі, дзе пануе ўласная мова і звычаі. Мясцовая супольнасць украінскіх эмігрантаў досыць вялікая, для нядзельных багаслужбаў яны выкарыстўваюць царкву рэдэмптарыстаў.
На дадзены час а. Іван дапамагае мясцоваму каардынатару для эмігрантаў і наведвае яшчэ адну ўкраінскую супольнасць каля ста кіламетраў ад Барселоны, структуры УГКЦ тут знаходзяцца на стадыі ранняга развіцця, таму душпастыр эмігрантаў павінен мець шырокае сэрца і вялікую церпялівасць. Перспектывы і цяжкасці далейшага знаходжання і працы ўкраінскіх рэдэмптарыстаў былі абмеркаваныя з Протаігуменам Мадрыдскай правінцыі і адказным за эмігрантаў ад мясцовага кардынала а. Рэктарам Зіммерам