Навіны Catholic.by |
 |

Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS |
25.09.2023, 21:54 |
Разам матэрыялаў у каталозе: 112 Паказана матэрыялаў: 41-50 |
Старонкі: « 1 2 3 4 5 6 7 ... 11 12 » |
Ад 19 да 23 верасня 2010 г. у сталіцы Славакіі Браціславе праходзіла Сустрэча братоў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў рэгіёну Еўропа-Поўнач. Яе тэмай была «Адноўленая Еўропа, адноўленыя сэрцы, адноўленыя структуры ў нашым пасланніцтве». Удзельнікамі кангрэсу былі 34 браты і сем айцоў з розных частак Паўночнай Еўропы, у тым ліку з Украіны, Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Нідэрландаў, Англіі і Польшчы.
|
Відэамоманты манаскай пілігрымкі ў Кахавіну: паход ад парафіяльнай да манастырскай царквы, спеў братоў і сёстраў.
|
Камісія
па справах манаства УГКЦ 25-26 верасня 2010 г. арганізавала паломніцтва
манаства Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да цудатворнай іконы
Кахавінскай Багародзіцы ў манастыры св. Герарда Кангрэгацыі
Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. п. Гніздычаў Жыдачаўскага р-ну Львоўскай
вобл.) Намер паломніцтва - малітва за пакліканне да богапасвячанага
стану.
|
Пяцёра рэдэмптарыстаў - прэфект студэнтаў а. Міхайла Іваняк, а. Антон Нікалаеў і браты Сцяпан Андрусышын, Зміцер Чарнель і Андрэй Качмар - прынялі ўдзел у святкаванні юбілею каранацыі Жыровіцкай іконы Найсвятой Багародзіцы, якое адбылося ў г. Слоніме Гродзенскай вобл.
|
На працягу трох дзён, з 17 па 19 верасень 2010 г., у храме Пакрову Найсвятой Багародзіцы пры Львоўскім герыятрычным пансіянаце (Украіна), адбываліся рэкалекцыі для людзей пахілага ўзросту, арганізаваныя братамі-студэнтамі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. У два апошнія дні да іх далучыліся таксама сёстры-рэдэмптарысткі.
|
Казанне протаігумена Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля падчас аблечын і складання зарокаў 19 жніўня 2010 г. у Кахавіне.
|
4 верасня 2010 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў дзень духоўнага аднаўлення для братоў-студэнтаў. Правёў яго а. Ганс Шальк, CSsR з Мюнхенскай правінцыі. Тэмай дня аднаўлення было «Адкупленне: як мы ім жывем». Перакладаў для братоў з нямецкай мовы а. Уладзімір Груца, CSsR.
|
1 верасня 2010 г. Архіярэйскай Святой Літургіяй пачаўся новы акадэмічны год у Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа. Чатыры браты-рэдэмптарысты пачынаюць сваё навучанне на 1 курсе семінарыі, а яшчэ 15 братоў працягваюць навучанне на іншых курсах.
|
31 жніўня 2010 г. студэнтат Львоўскай правінцыі КНА ў Львове наведаў уладыка Дэмітрыас Салахас, Апостальскі экзарх для каталікоў бізантыйскага абраду ў Грэцыі, які з'яўляецца таксама галавою для ўкраінскай грамады і каталікоў халдэйскага абраду ў гэтай краіне. Акрамя таго, уладыка з'яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў па усходняму каталіцкаму праву.
|
|