Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.10.2017, 09:04

Галоўная » Артыкулы » Навіны

У Львове высвечаны другі айцец-рэдэмптарыст візантыйскага абраду з Беларусі
25 лістапада 2012 г. з нагоды храмавага свята ў царкве свмч. Язафата ў Львове (Украіна) адбылася Архірэйская Літургія, якую ўзначаліў уладыка Багдан Дзюрах, рэдэмптарыст, сакратар Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Разам з ім саслужыў уладыка Пётр Стасюк, рэдэмптарыст, япарх дыяцэзіі для ўкраінцаў-каталікоў у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Акіяніі. Падчас багаслужэння ўладыка Багдан удзяліў ярэйскія свячанні тром дыяканам-рэдэмптарыстам: Мірону Шаўчуку, Андрэю Хацку і ​​Зьміцеру Чарнялю, які стаў другім айцом-рэдэмптарыстам візнатыйскага абраду з Беларусі.

У сваім казанні ўладыка Пётр звярнуўся да тэмы служэння Богу і бліжняму. «Усё, што стрымлівае нашу любоў да бліжняга - з'яўляецца грахом. Наш бліжні ёсць небам або пеклам для нас - у залежнасці ад таго, як мы ставімся да яго - міласэрна або праходзім міма ў цяжкую хвіліну. Сёння святкуем пасвячэнне нашых братоў, якія склалі зарокі ў вечнасці, каб служыць бліжнім. Менавіта праз такое служэньне праяўляецца любоў да Бога». Таксама ўладыка Пётр падзяліўся сваім сьвятарскім досведам і пажадаў новым святарам, каб яны былі вернымі і служылі Богу і бліжняму, а таксама нястомна працавалі на карысць і росквіт Царквы.

На завяршэнне Службы з падзячным словам выступіў уладыка Багдан, які адзначыў, што ўсе прысутныя, якія так колькасна сабраліся на свята, сталі сведкамі дзеяння Божай ласкі праз Святога Духа. Звяртаючыся да нововысвячаных святароў, ён пажадаў ім быць добрымі пастырамі і «стаць такімі варотамі, праз якія многія людзі ўвойдуць у Валадарства Нябеснае».

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (26.11.2012)
Праглядаў: 326 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 5.0/1 |
Разам каментароў: 1
27.11.2012 Спам
1. Сяргей
віншаванні - айцу Зьміцеру ў першую чаргу, і канешне двум другім айцам рэдэмптарыстам)) Цікава быць сведкам гістарычных падзеяў)))

Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz