Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Нашыя святыя
Меню сайту

Каляндар навінаў
«  Жнівень 2017  »
ПнАтСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Форма ўваходу

Пошук

Сябры сайту




Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Апошнія навіны
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.08.2017, 00:17

 

Св. Альфонс Лігуоры

Св. Клімент Гафбаўер
Заснавальнік Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля. Адзін з самых адукаваных людзей у свой час. Выбітны багаслоў-мараліст. Пакінуўшы адвакацкую кар'еру, прысвяціўся поўнай місіянерскай працы для найболей апушчаных. Абвешчаны Доктарам Каталіцкай Царквы, заступнікам спаведнікоў і багасловаў-маралістаў. Св. Клімент ГафбаўерНароджаны ў Маравіі (тады належыла да Аўстрыйскай імперыі). Шлях да святара быў доўгім і цярністым. Але не гледзячы ні на што, ён застаўся верны свайму пакліканню. Быў першым рэдэмптарыстам, які паклаў пачатак місіянерскай працы Чыну па-за Італіяй. Дзякуючы яго працы Чын Найсвятога Адкупіцеля распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, а пасля па ўсім свеце. Абвешчаны заступнікам Вены і Варшавы.

Св. Герард Маеля

Св. Ян Нойман
Св. Герард МайэляЧалавек слабога здароўя і вялікай любові. Жадаючы паўней прыпадобніцца да Хрыста, жывучы паводле евангельскіх радаў, святы брат Герард праславіўся шматлікімі цудамі, найбольшае з якіх - любоў, якая не ведае ніякіх межаў! Св. Ян НойманВыехаў у ЗША, каб прысвяціцца працы сярод эмігрантаў. Захапляе яго самаахвяраванне ў місіянерскай працы і любоў да ўбогіх, якім раздаваў усю сваю маёмасць. Быў біскупам Філадэльфіі, дзе яго ўжо пры жыцці лічылі святым.

Бл. Пётр Дондарс

Бл. Каспар Штангассінгер
Бл. Пётр ДондарсУсё сваё святарскае жыццё блаславёны Пётр Дондарс прысвяціў апецы над пракажанымі і іншымі невылечна хворымі. Ён быў жывым увасабленнем слоў Хрыста: "Паслаў мяне несці Добрую Навіну бедным, абвяшчаць палонным вызваленне, сляпым прасвятленне..." Бл. Каспар ШтангассінгерЯго дэвізам было: "Быць верным Хрысту ў найменшых рэчах". Ён быў самаадданым выхавальнікам моладзі. Яго кароткае жыццё характарызавалася шматлікімі дабрадзейнасцямі. Яго жыццё з Хрыстом і вернасць Богу ў простых і штодзённых рэчах павінны быць прыкладам для кожнага хрысціяніна.

Бл. Януарый Сарнэллі

Бл. Франц-Ксавэр Зэлёс
Бл. Януарый СарнэлліТаварыш і супрацоўнік св. Альфонса Лігуоры. Ён прысвяціўся прапаведаванню місій у Неапалі. Блаславёны Януарый звярнуў сваю ўвагу на людзей сапраўды апушчаных і забытых грамадствам. Сацыяльнае дно Неапалю было полем яго нястомнай працы. Бл. Франц-Ксавэр ЗээлёсНястомны пастыр і місіянер. Народжаны ў Нямеччыне, выехаў у ЗША, дзе працаваў разам са св. Янам Нойманам. Яго характэрнымі рысамі заўсёды былі самаахвяраванне для ўбогіх і апушчаных, працавітасць і місіянерскі запал.

Бл. Васіль Велічкоўскі

Бл. Мікалай Чарнецкі
Бл. Васіль ВелічкоўскіБіскуп, правадыр "Катакомбнай Царквы”, рэдэмптарыст-місіянер, нястомны працаўнік Хрыстовага вінаградніку. Бескампрамісны муж веры, непрымірымы абаронца хрысціянскіх каштоўнасцяў у цяжкія часы камуністычнага панавання. Патрыёт сваёй бяздольнай Радзімы. Двойчы быў асуджаны і знаходзіўся ў няволі 13 гадоў. Памёр як пакутнік за веру 30 чэрвеня 1973 г. Бл. Мікалай ЧарнецкіБіскуп, рэдэмптарыст-місіянер, доктар багаслоўя і філасофіі, прафесар Львоўскай багаслоўскай акадэміі. Апостальскі Візітатар грэка-каталікоў Валыні, Палесся і Падляшша. Дбайны апостал аб'яднання Царквы. Верны вучань Хрыста і сапраўдны пастыр Божага люду. Арыштаваны 11 красавіка 1945 г., ён перацярпеў 11 гадоў жорсткіх здзекаванняў і катаванняў у Сібіры. Памёр як пакутнік за веру 2 красавіка 1959 г.
Бл. Зянон Кавалік
Бл. Іван Зяцік
Бл. Зянон КавалікСвятар, рэдэмптарыст-місіянер, украінскі "залатавусны” прапаведнік, праўдзівы паслядоўнік свайго Боскага Настаўніка. У 1940 г. падчас першай бальшавіцкай акупацыі Галічыны доблесна душпастыраваў, духоўна падтрымліваў вернікаў жыватворным словам. За гэта яго арыштавалі, а ў 1941 г. пасля катаванняў раскрыжавалі на турэмнай сцяне і ён памёр як пакутнік за веру.
Бл. Іван ЗяцікСвятар, рэдэмптарыст-місіянер, настаўнік і выхавальнік семінарыстаў, віцэпротаігумен Рэдэмптарыстаў і генеральны вікарый УГКЦ у перыяд зняволення епіскапату і пераследу Царквы. Старанны святар і добры духоўнік Богам даручаных яму людзей. Зведаў пераследаванняў, быў зняволены і памёр як пакутнік за веру 17 траўня 1952г.
Бл. Мятодзій Дамінік Трчка
Бл. Мятодзій Дамінік ТрчкаНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце (Frydlante) у Маравіі (зараз Чэхія). Памёр 23 сакавіка 1959 г. 24 красавіка 2001 г. Каталіцкая Царква ў прысутнасці Папы Яна Паўла ІІ прызнала пакутніцтва за веру а. Мятодзія Дамініка Трчкі. У нядзелю, 4 лістапада 2001 г., Святы Айцец Ян Павел ІІ абвясціў а. Трчку блаславёным, як пакутніка за веру і грэка-каталіцкую Царкву ў Славакіі.

Конструктор сайтов - uCoz