Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:18

Галоўная » Артыкулы » Навіны

XXIV Генеральная Капітула

19 кастрычніка 2009 г. у Рыме пачынаецца XXIV Генеральная Капітула Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Генеральная Капітула з'яўляецца вышэйшым органам унутранага кіравання ў Кангрэгацыі. 107 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 5,5 тыс. рэдэмптарыстаў з 78 краін свету, збяруцца, каб прааналізаваць актуальную сітуацыю Кангрэгацыі і яго будучыя арыенціры, а таксама, каб абраць новага Архімандрыта і яго дараднікаў. 

Як падрыхтоўка да Капітулы, у шасці вялікіх рэгіёнах КНА (Паўднёвая Еўропа, Паўночная Еўропа, Паўночная Амерыка, Лацінская Амерыка і Карыбы, Азія і Акіянія, Афрыка) адбыліся мясцовыя зборы. На кожнай з гэтых сустрэч удзельнікі сфармулявалі прапановы на Капітулу, а таксама зрабілі ўклад у падрыхтоўку Instrumentum Laboris ("прылад працы"). Рэгіянальныя зборы таксама вырашылі, якія прапановы субратоў уключыць у праграму Генеральнай Капітулы. Тэмай Генеральнай Капітулы быў абраны лозунг "Рэструктурызацыя да місіі: надзея ў дзеянні".

Тэме рэструктурызацыі будзе нададзена асаблівая ўвага падчас Капітулы. Тры апошнія Генеральныя Капітулы (1991, 1997 і 2003) выказалі нарастальную зацікаўленасць спосабу арганізацыі Кангрэгацыі ва ўсім свеце. На працягу апошніх шасці гадоў Міжнародная Камісія рэдэмптарыстаў вывучала структуру Кангрэгацыі, і зараз прадставіць сваю справаздачу. Чакаецца, што прынятыя рашэнні ўзмоцняць магчымасці рэдэмптарыстаў да абвяшчэння Евангелля апушчаным і ўбогім.

Цяперашні Архімандрыт а. Ёзаф Тобін, пятнаццаты пераемнік св. Альфонса, закончыў другую шасцігадовую кадэнцыю, найбольшы тэрмін, на які дазваляюць Генеральныя Статуты. Акрамя выбару яго пераемніка, Генеральная Капітула абярэ таксама 6 дараднікаў, якія ўтвораць раду Генеральнага Настаяцеля.

XXIV Генеральная Капітула пачне сваю працу рэкалекцыйным днём, які правядзе арцыбіскуп Джыанфранка Гардзін (Gianfranco Gardin), сакратар Кангрэгацыі па справах інстытутаў богапасвячанага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця. На працягу наступных дзён дэлегаты заслухаюць справаздачу пра стан Кангрэгацыі, якую прадставіць а. Ёзаф Тобін, перад тым, як прыступіць да іншых спраў. Капітула будзе доўжыцца да месяца часу.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (18.10.2009)
Праглядаў: 374 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz