Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:04

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Святая місія ў в. Каханіўка

З 1 па 8 лістапада ў с. Каханіўка Явараўскага р-на Львоўскай вобл. па запрашэнні святара а. Рамана адбылася місія, якую правялі Рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Уладзімір Сабат і сёстры-рэдэмптарысткі Наталля Карамець і Тэрэза Вадзяная. 

Нягледзячы на эпідэмію грыпу і звязаны з ёй каранцін, у храм на малітвы і місіянерскія навукі штодня спяшаліся ці не ўсе жыхары вёскі. На працягу гэтых дзён мы сумесна разважалі над ключавымі тэмамі хрысціянскага жыцця, слухалі Слова Божае і спрабавалі зрабіць нашы сэрцы тым добрым грунтам, на якім яно зможа прынесці шчодрыя плады. 

Праграма місіі традыцыйна ахоплівала ўсіх вернікаў - адбыліся малітвы і благаславення немаўлятаў, сустрэчы са школьнікамі, моладдзю, настаўнікамі мясцовай школы, прагляд фільма, Крыжовы Шлях па вуліцах вёскі, наведванне хворых, нямоглых і адзінокіх людзей, паход на могілкі і малітвы за тых, хто ўжо адышоў ў вечнасць. Асабліва кранальнымі былі моманты аднаўлення хросных і шлюбных абяцанняў, малітвы падзякі за ўраджай. 

У нядзелю пасля Святой Літургіі адбылося ўсталяванне і асвячэнне місіянерскага крыжа - «Вечнага Місіянера», які з гэтага часу будзе нагадваць жыхарам Каханіўкі пра блаславёны час і заклікаць штодня ўпарта крочыць насустрач свайму найбольшаму пакліканню - да святасці.

с. Тэрэза Вадзяная, МНА






 



Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2009/20091110.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (12.11.2009)
Праглядаў: 383 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz