Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 15.12.2017, 16:01

Галоўная » Артыкулы » Сусветная Царква

Бенядыкт XVI: "Дзякуй, што вы прыйшлі, што вас так шмат!"

17 лютага 2013 г. плошча святога Пятра ў Рыме ўяўляла сабой дзівоснае відовішча. Не на Імшу, а на простую 15-хвілінную малітву з Папам Бенядыктам сабралася больш за 100 тысяч чалавек. Велізарная плошча не змясціла ўсіх жадаючых, і натоўп выйшаў на прылеглыя вуліцы. Людзі ў маўчанні чакалі з'яўлення Папы. Над шчыльным гуртам падымаліся плакаты "Мы любім цябе", "Дзякуй! Не гледзячы ні на што, будзем з табой заўсёды", "Мы будзем сумаваць!", "Любімы Папа, дзякуй за ўсё" на італьянскай, англійскай, іспанскай, польскай мовах. Развітанне з жывым Папам стала маніфестацыяй чалавечнасці і глыбокай чалавечай сувязі Бенядыкта XVI з людзьмі, для якіх ён працаваў. 

І калі ў акне з'явіўся Папа, як заўсёды спакойны і ветлы, ён зноў загаварыў з імі пра Бога і жыццёвую пазіцыю. "У вырашальныя моманты жыцця, але, калі ўдумацца, увесь час мы знаходзімся на ростанях: ці жадаю я ісці за сваім "я" ці за Богам? Што з'яўляецца сапраўдным дабром - асабістыя інтарэсы або сапраўднае Дабро?" 

Амаль 8 гадоў гэты мяккі голас гучаў з Апостальскага палаца, падбадзёрваючы і навучаючы, абдымаючы мільёны, навучаючы радасці і надзеі, абараняючы чалавечую годнасць. Ці ведае Папа Бенядыкт, для колькіх няверуючых ён стаў суцяшэннем і апорай, апошнім астраўком стабільнасці ў злым, перавернутым свеце? 

"Дзякуй, што вы прыйшлі, што вас так шмат! (Апладысменты) Дзякуй! (Апладысменты) Ваша прысутнасць - знак любові і духоўнай блізкасці, якую вы мне прадэманстравалі ў гэтыя дні, і я вам глыбока ўдзячны".

На завяршэнне свайго перадапошняга "Ангелуса" на папскім прастоле, Бенядыкт XVI пажадаў усім добрага тыдня. Папа зышоў на духоўныя практыкаванні, якія працягнуцца ў Ватыкане да наступнай нядзелі, 24 лютага. На гэты перыяд ніякіх мерапрыемстваў з яго удзелам не плануецца. А над плошчай св. Пятра ўдарылі званы, нібы глыбей і настойлівей, чым раней, і адбіліся ад запаленых сонцам вокнаў Апостальскага палаца.

Рычард Паўлаў, Ратцынгер-Інформ

Катэгорыя: Сусветная Царква | Дадаў: zmicier (18.02.2013)
Праглядаў: 393 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 5.0/2 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz