Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:16

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Поступ працэсу кананізацыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.
25 верасня 2010 г. завяршылася епархіяльнае даследаванне цудоўнага ацалення Мэры Элен Гейбель за заступніцтвам блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.

J. E. Brien Edwuin F. O 'Brien, архібіскуп Балтымара, стварыў камісію для епархіяльнай фазы даследавання ў маі 2009 года. Яе члены старанна папрацавалі над зборам неабходных доказаў і прыняцця поўнага пакета дакументаў.

Камісія для вывучэння факту ацаленьня разгледзела справу, выслухаўшы сведчанне Мэры Элен Гейбель, а таксама галоўнага лекара, медсястры і іншых ключавых сведкаў у справе аздараўлення М. Э. Гейбель ад рака з метастазамі ў стрававод. М. Э. Гейбель, ахвярная каталічка і парафіянка царквы Багародзіцы ў Аннапалiсе (штат Мэрыленд), была аздароўленая ад раку ў студзені 2005 года, калі хвароба распаўсюдзілася на печань, лёгкія, пазваночнік, і ўсялякае лячэнне не прыносіла вынікаў. Пухліна знікла на працягу некалькіх тыдняў пасля ўдзелу на сваёй парафіі ў навэнне да блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR.

11 кастрычніка 2010 г. генеральны пастулятар Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў а. Антоніо Марацца пераслаў вынікі даследавання да Кангрэгацыі па кананізацыі святых у Ватыкане. З завяршэннем епархіяльнай фазы працэсу кананізацыі і афіцыйным зваротам а. Мараццо пра Дэкрэт зняцця пломбаў на актах, пачалася рымская фаза працэсу.

У бліжэйшым часе гэта справа будзе дэталёва ацэненая з боку Ватыкана, дзе будзе вызначана, ці ёсць падставы прызнаць кананічны цуд, неабходны для кананізацыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR .

Айцец Францыск Ксаверый Зельос, CSsR (1819-1867) быў залічаны да ліку блаславёных на плошчы Святога Пятра ў Рыме падчас юбілейнага 2000 года. Ён быў шчаслівым чалавекам і чалавекам глыбокай малітвы, яго мяккасць і адданасць прыцягвалі многіх людзей да Святым Тайнаў. Многія людзі вызнаюць яго моцным заступнікам. Яго мошчы знаходзяцца ў Нацыянальным санктуарыі блаславёнага Францыска Ксаверыя Зельоса, CSsR ў Новым Арлеане (штат Луізіяна).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: www.seelos.org.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (19.11.2010)
Праглядаў: 412 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz