Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:15

Галоўная » Артыкулы » Парафія МБНД

"Блаславёныя тыя, хто слухае Слова Божае і выконвае яго" (Лк. 11, 28)

З 21 да 23 снежня 2012 г. на менскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбыліся рекалекцыі перад святам Нараджэння Хрыстовага. Праводзіў іх а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст.

Асноўная ўвага падчас духоўных навукаў была прысвечаная гісторыі збаўлення людства – ад часоў Адама і Евы да звяршэння нашага Збаўлення Ісусам Хрыстом. Айцец Зміцер падкрэсліў, што прычына адпадзення людства ад Бога, а разам з тым ад вечнасці і шчасця, стаў сумнеў у святасці Божай волі і Божага закону, у выніку чаго людзі адвярнуліся ад Божай волі і пачалі шукаць сваю волю.

Аднак Бог у сваёй любові да нас не пакінуў свае стварэнні і Сам пачаў шлях павяртання людзей туды, адкуль мы адпалі. Паказаўшы шляхі, якія не вядуць назад у Валадарства Бога – шлях знішчэння зла ў сусветным патопе і аб’яўлення маральнага закону абранаму народу, - Бог сам прыйшоў у свет, каб паказаць людзям дарогу, якая вядзе да Яго, праўду, якую трэба прыняць, і жыццё, якім трэба жыць.

23 снежня а. Зміцер таксама адслужыў сваю прыміцыйную Літургію і ўдзяліў блаславенне ўсім вернікам.

Катэгорыя: Парафія МБНД | Дадаў: zmicier (24.12.2012)
Праглядаў: 489 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz