Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.10.2017, 09:06

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Новы протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў
28 лістапада 2010 года шляхам галасавання новым протаігуменам Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў на наступныя чатыры гады абраны а. Ігар Калеснік, CSsR.

Айцец Ігар Калеснік нарадзіўся 26 сакавіка 1976 г ў г. Цярнопалі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, 19 жніўня 1993 г. уступіў у Львоўскай правінцыі КНА. Багаслоўскую адукацыю атрымаў у Кракаве ў Папскай тэалагічнай акадэміі (Польшча) і Інсбруцкім універсітэце (Аўстрыя). У 1999 г. склаў вечныя манаскія зарокі, а ў 2000 г. прыняў святарскія свячанні, затым працаваў супрацоўнікам на парафіі св. Язафата (г. Львоў).

На працягу 2001-2006 г. вывучаў філасофію ва ўніверсітэце ў Інсбруку(Аўстрыя), дзе атрымаў ступень магістра філасофіі. Пасля завяршэння даследаванняў на працягу двух гадоў быў душпастырам для ўкраінцаў у Канадзе (Вініпег, Саскатун), дзе служыў разам з братамі Ярктонскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

У 2008 г. абраны членам управы Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі, а таксама накіраваны ігуменам супольнасці рэдэмптарыстаў ў г. Наваявараўска Львоўскай вобл. і настаяцелем мясцовага храма. На працягу гэтых гадоў прапаведаваў шматлікія місіі і рэкалекцыі ў ЗША, Італіі, Канадзе, Украіне. У 2009 г. абраны дэлегатам ХХIV Генеральнай Капітулы Кангрэгацыі ў Рыме.

Валодае нямецкай, ангельскай і польскай мовамі.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (30.11.2010)
Праглядаў: 419 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz