Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:14

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Новы генеральны настаяцель Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў
null4 лістапада 2009 года на XXIV Генеральнай капітуле ў Рыме з дзевятага галасавання быў абраны новы Архімандрыт Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, якім стаў а. Міхаіл Брэг (Michael Brehl) з Правінцыі Эдмантану - Таронта (Канада). На працягу наступных 6 гадоў ён будзе ўзначальваць Кангрэгацыю, якая налічвае 5,5 тыс. членаў у 78 краінах свету.

Айцец Міхаіл Брэг нарадзіўся ў Таронта ў 1955 г. Уступіў у Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў у 1975 г., вечныя зарокі склаў у 1979 г. У 1980 г. у Таронта быў высвечаны на святара. Скончыў Toronto School of Theology, атрымаўшы тытул магістра багаслоўя.

Да выбару на Архімандрыта выконваў розныя служэнні ў сваёй правінцыі: быў магістрам навіцыяту, прэфэктам студэнтаў, членам Правінцыйнай Рады, правінцыйным вікарыем, а таксама протаігуменам. Шмат гадоў працаваў як душпастыр і парах, а пазней як місіянер, праводзячы парафіяльныя місіі.
Належаў да Багаслоўскай камісіі Канадскай канферэнцыі манаства. Быў членам праўлення Пастырскай камісіі ў Антарыё. Вопыт супрацоўніцтва з субратамі на міжнародным узроўні а. Міхаіл атрымліваў, выконваючы служэнне ў Генеральным сакратарыяце фармацыі. Быў адным з мадэратараў падчас XXIII Генеральнай капітулы (2003) і цяперашняй капітулы. Вызнаны як рэкалекцыяніст, быў запрошуваемы рознымі групамі рэдэмптарыстаў па ўсім свеце з канферэнцыямі і выкладамі на тэмы, звязаныя з духоўнасцю Кангрэгацыі.

Валодае англійскай і французскай мовамі, разумее іспанскую і італьянскую. На момант выбару Архімандрытам а. Міхаіл Брэг быў дэлегатам Генеральнай капітулы як протаігумен Правінцыі Эдмантану-Таронта. На гэтай пасадзе ён замяняе а. Ёзафа Тобіна, які кіраваў Кангрэгацыяй на працягу 12 апошніх гадоў.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (07.11.2009)
Праглядаў: 395 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz