Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:17

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Міжнародная сустрэча братоў-рэдэмптарыстаў
Ад 19 да 23 верасня 2010 г. у сталіцы Славакіі Браціславе праходзіла Сустрэча братоў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў рэгіёну Еўропа-Поўнач. Яе тэмай была «Адноўленая Еўропа, адноўленыя сэрцы, адноўленыя структуры ў нашым пасланніцтве». Удзельнікамі кангрэсу былі 34 браты і сем айцоў з розных частак Паўночнай Еўропы, у тым ліку з Украіны, Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Нідэрландаў, Англіі і Польшчы.

Кожны дзень пачынаўся з ранішняй малітвы, пасля сняданку праходзілі канферэнцыі. У другой палове дня - выезды па гістарычных мясцінах, прагляд фільмаў, праца ў групах, а пасля вячэры праходзілі сумесныя сустрэчы і дзяленні.

Міжнародная сустрэча была магчымасцю прыняць пасланне апошняй Генеральнай Капітулы. Былі абмеркаваныя пытанні па тэме рэструктурызацыі Кангрэгацыі, якая стала ідэяй, што аб'ядноўвае шэраг ініцыятыў, якія прымаюцца ў Кангрэгацыі з мэтай абнаўлення апостальства рэдэмптарыстаў.

Удзел у рабоце з'езду прыняў таксама вікарый Кангрэгацыі а. Энрыке Лопез, CSsR. Дэлегатамі ад Львоўскай правінцыі былі браты Павел Вус і Яраслаў Тарнаўскі.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (07.10.2010)
Праглядаў: 391 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz