Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:19

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Місія ў Цярнопалі
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Цярнопалі 16-24 кастрычніка 2010 г. перажывала асаблівую ласку - тут праходзіла місія, лозунгам якой былі словы Хрыста: «Калі прагне хто, хай прыйдзе...» (Ян. 7, 37). Усе вернікі мелі магчымасць адчуць асаблівую Божую прысутнасць у гэты час.

Місію праводзілі айцы-рэдэмптарысты: а. Васіль Апрыска, а. Міхайла Іваняк, а. Пётр Кавальчук, а. Віталь Назар, а. Уладзімір Сабат і а. Андрэй Алійнік, ім дапамагалі сёстры-рэдэмптарысткі: с. Аксана Пелех, с. Наталля Ірза і с. Наталля Карамэць.

Місіянеры наведалі школы і садкі, размешчаныя на тэрыторыі парафіі, наведвалі хворых са Св. Дарамі. Вялікім місіянерам тут быў таксама блаславёны Мікалай Чарнецкі, . Яго мошчы былі ў храме напрацягу цэлага тыдня, людзі прыязджалі з навакольных вёсак, каб за яго заступніцтвам атрымаць ласкі.

Місія скончылася архірэйскай Св. Літургіяй, якую ўзначаліў уладыка Сцяпан Мянёк, CSsR. Па заканчэнні Літургіі адбыўся паход па вуліцах парафіі з крыжом. Пасля гэтага ў двары храма ўладыка асвяціў місіянерскі крыж з надпісам «Смерць - Суд - Неба - пекла», які будзе нагадваць парафіянам пра місію і застанецца вечным місіянерам, каб указваць людзям на іх прызначэнне для вечнасці.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (29.10.2010)
Праглядаў: 352 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz