Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:02

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Юбілей каранацыі Жыровіцкай іконы Багародзіцы
Пяцёра рэдэмптарыстаў - прэфект студэнтаў а. Міхайла Іваняк, а. Антон Нікалаеў і браты Сцяпан Андрусышын, Зміцер Чарнель і Андрэй Качмар - прынялі ўдзел у святкаванні юбілею каранацыі Жыровіцкай іконы Найсвятой Багародзіцы, якое адбылося ў г. Слоніме Гродзенскай вобл. 

Каранацыя Жыровіцкай іконы Божай Маці папскімі каронамі адбылася 280 гадоў таму, 19 верасня 1730 г. У XVIII ст. гэта было свята Нараджэння Багародзіцы па юліянскім календары. На той час было вядома тры выявы Жыровіцкай іконы Божай Маці, якія праславіліся цудамі: першая каменная, якая цудоўна з'явілася ў XV стагоддзі і была ў Жыровічах. Другая - ікона-фрэска з базылянскай царквы св. Сяргея і Вакха ў Рыме. Трэцяя (мастацкая копія другой) была напісана на палатне як копія рымскай іконы-фрэскі. Гэтая ікона і была каранаваны папскімі каронамі і зараз шануецца ў Слоніме (Беларусь), у касцёле св. Андрэя Ордэна капуцынаў. Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі іконы Божай Маці, якая паходзіла з тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

На працягу стагоддзяў перад гэтай іконай маліліся грэка-каталікі (уніяты), рыма-каталікі, праваслаўныя. Паломнікі прыбывалі і прыбываюць з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі.

З нагоды юбілею 19 верасня 2010 г. у Слоніме адбылося святкаванне, якое ўзначаліў Папскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Марцін Відавіч. Юбілей сабраў разам каталікоў двух абрадаў з розных краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Аўстрыі і Італіі. З Украіны, акрамя рэдэмптарыстаў, былі таксама базыляне і епархіяльныя святары. 

Пачаў усё Акафіст да Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Яго заспяваў грэка-каталіцкі хор з Мінска «Прасфара. Пасля гэтага адбылася Архіярэйская Літургія, якую адслужыў уладыка Тарас Сэнькіў, Апостальскі Адміністратар Стрыйскай епархіі УГКЦ, у саслужэнні Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, рыма-каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандра Кашкевіча і Уладзіслава Бліна, святароў бізантыйскага і рымскага абрадаў з Беларусі і Ўкраіны. На заканчэнне Святой Літургіі Папскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч удзяліў усім блаславенне ад імя Святога Айца. 

Пасля прывітальных слоў і зачытвання ліста ад прэфекта Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынала Леанарда Сандры пачаўся абыход з іконай вакол храма. Ікону па чарзе неслі базыляне, капуцыны, рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія святары. Пасля апошняй стацыі перад уваходам у храм адбылося ўшанаванне іконы.

На заключэнне ўсіх паломнікаў і гасцей запрасілі на брацкую агапу.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (22.09.2010)
Праглядаў: 512 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz