Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:00

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Чуванні ў Кахавіна

Кожную другую пятніцу месяца ў манастыры св. Герарда ў Кахавіна (г. п. Гняздзічаў Жыдачаўскага р-на Львоўскай вобласці), вядомым Кахавінскай іконай Багародзіцы, адбываюцца начныя малітоўныя чуванні. Па традыцыі, у кастрычніку на чуванні з нагоды свята Пакрову Найсвятой Багародзіцы ў Кахавіна збіраюцца моладзевыя супольнасці з рэдэмптарысцкіх і мясцовых парафій.

У гэтым годзе 8-9 кастрычніка ў манастырскай царкве навіцыяту рэдэмптарыстаў сустрэліся прадстаўнікі моладзевых супольнасцяў «Кахавінскія зоры», «Святло Хрыста» са Львова, «Святло Марыі» з Цярнопаля, "Ангеляты" з Івана-Франкоўска і парафіяльная моладзь з с. Фрага  Івана-Франкоўскай вобл. Да іх далучыліся і іншыя паломнікі. Узначаліў чуванні протаігумен Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі а. Васіль Іваніў.

Тэмай чуванняў былі словы Марыі, сказаныя на вяселлі ў Кане Галілейскай: "Рабіце ўсё, што Ён вам скажа". Кожная супольнасць выступіла з духоўнай праграмай. А літургію апоўначы суправаджаў выдатным спевам моладзевы хор з парафіі рэдэмптарыстаў ў Івана-Франкоўску.

Начныя чуванні сталі добрай магчымасцю зноў сустрэцца разам, падзякаваць Госпаду і Багародзіцы за ўсе ласкі, якія мы атрымліваем кожны дзень нашага жыцця, і папрасіць заступніцтва ў асабістых і агульных інтэнцыях.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (14.10.2010)
Праглядаў: 375 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz