Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 16.11.2018, 20:02

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Бог дае не больш, не менш...
У пятніцу, 25 верасня 2009 г., у манастыры св. Альфонса ў Львове адбыўся штомесячны дзень духоўнага абнаўлення для братоў-студэнтаў КНА. Праводзіў яго ўладыка Міхайла Віўчар, CSsR. 

У самым пачатку ўладыка адзначыў, што будзе гаварыць з досведу ўласнага жыцця, і ў першай навуцы параўнаў сучаснасць з часам свайго дзяцінства - свет змяніўся, што можна пабачыць на простым прыкладзе: калі раней былі малыя хаты і вялікія сем'і, то ў сучасны момант - вялікія хаты і малыя сем'і. У свеце пануе дух матэрыялізму. Таму нам варта ўважліва пільнаваць, каб выбіраць тое, што добра, а не то, што вабіць. На працягу дня ўладыка часта заклікаў братоў: "Гатуйцеся, таму што барацьба шалёная!" 

Другая навука была прысвечаная Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста з асаблівым засяроджваннем на блаславенствах. Гэтая пропаведзь - гэта план, які нам трэба ажыццяўляць у жыццё. Для гэтага мы павінны ўжываць Божыя дары, якія кожны атрымлівае ад Госпада, - не больш, не менш, а гэтулькі, колькі яму трэба. Важным таксама ёсць пост, які гартуе сілу волі: калі мы можам сказаць "не" рэчам дазволеным, то зможам сказаць "не" і рэчам недазволеным. 

Напрыканцы дня духоўнага абнаўлення адбылася агульная сустрэча, на якой ул. Міхайла адказаў на пытанні братоў-студэнтаў.




Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2009/20090927.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (27.09.2009)
Праглядаў: 487 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz