Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 15.12.2017, 16:01

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Біскупскія свячанні а. Ёзафа Тобіна, CSsR
У суботу, 9 кастрычніка 2010 г., у Базіліцы св. Пятра ў Рыме а. Ёзафу Вільяму Тобіну, CSsR, папярэдняму архімандрыту Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, была ўдзелена біскупская хіратонія. Галоўным кансэкратарам быў кардынал Тарчызіо Бертоне, Дзяржаўны сакратар Ватыкана. У Святой Імшы ўдзельнічалі таксама біскуп-памочнік Кіеўскай архідыяцэзіі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Багдан Дзюрах, CSsR і ўладыка Браен Байда, CSsR, ардынарый Саскатунскай дыяцэзіі (Канада).

Святы айцец Бенядыкт XVI 2 жніўня гэтага года прызначыў а. Ёзафа Тобіна, CSsR сакратаром Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця. Адначасова новы сакратар Кангрэгацыі прызначаны тытулярным арцыбіскупам горада Обба.

На наступны дзень у царкве св. Альфонса і санктуарыі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Рыме ўладыка Ёзаф узначаліў падзячную Святую Імшу, у якой прынялі ўдзел субраты-рэдэмптарысты, сям'я і запрошаныя госці.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (14.10.2010)
Праглядаў: 412 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz