Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 18.10.2018, 01:17

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Адбылася асамблея «Канферэнцыі Еўропа»
XХIV Генеральная Капітула Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, якая адбылася ў кастрычніку 2009 года ў Рыме, стварыла на сусветным узроўні пяць так званых «Канферэнцый», каб лепш скаардынаваць супрацоўніцтва ў найважнейшых сферах: пастаральныя праекты, міжправінцыйныя супольнасці, фармацыя (навучанне студэнтаў), фінансавая салідарнасць.

На асамблеі ў італьянскім мястэчку Картона былі зацверджаны статуты «Канферэнцыі Еўропа». Шмат увагі было нададзена дыскусіі над пытаннямі пастаральнай працы з мігрантамі і моладдзю, фармацыі. Ажыццяўленне некаторых праектаў патрабуе стварэння міжнародных супольнасцяў, над чым і будзе працаваць «Канферэнцыя».

На асамблеі былі абраныя тры кандыдаты на будучага каардынатара. Адзін з іх будзе ў красавіку прызначаны Генеральным Саветам на гэтую пасаду. Гэтымі кандыдатамі з'яўляюцца: Jacek Zdrzalek (Варшава), Serafino Fiore (Неапаль) і Ronny McAinch (Лондан).

На асамблеі былі агучаныя прапановы адносна будучыні рэзідэнцыі каардынатара: Вена, Парыж, Кракаў і Буссаленга.

Аднаго вечара для ўдзельнікаў асамблеі была адслужана Святая Літургія ў бізантыйскім абрадзе. Таксама мела месца агульнае паломніцтва ў Асіж.

Львоўскую правінцыю рэдэмптарыстаў прадстаўлялі на асамблеі протаігумен а. Ігар Каліснык і а. Уладзімір Груца. Паколькі Львоўская правінцыя налічвае больш за сто членаў, то яна прадстаўлена на асамблеях «Канферэнцыі Еўропы» на бліжэйшыя чатыры гады протаігуменам і адным дэлегатам. Наступная асамблея адбудзецца ў кастрычніку 2011 года ў г. Дублін (Ірландыя).

На тэрыторыі «Канферэнцыі Еўропа» нясуць сваё служэнне каля 1800 рэдэмптарыстаў (святары, браты, студэнты з зарокамі), якія жывуць у розных правінцыях і віцэ-правінцыях. Львоўская правінцыя налічвае ў цяперашні час 114 членаў.

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (19.03.2011)
Праглядаў: 477 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz