Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:12

Галоўная » Артыкулы » Навіны

20 гадоў парафіі св. Язафата
20 гадоў таму, 14 кастрычніка 1990 г., на свята Пакрову Найсвятой Багародзіцы ў царкве св. Язафата ў Львове была адслужана першая святая Літургія, з якой пачалося аднаўленне закінутай за гады савецкай улады святыні і пачалася гісторыя грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата.

З нагоды юбілею 13-14 кастрычніка 2010 г. на парафіі адбылося святкаванне, якое пачалося ў царкве Вялікай Вячэрняй у суправаджэнні спеву братоў-рэдэмптарыстаў і сясцёр-рэдэмптарыстак. Пасля набажэнства сёстры і браты, а таксама моладзь з парафіяльнай суполкі «Святло Хрыста» выступілі з духоўнай праграмай, у заключэнне якой для ўсіх прысутных быў паказаны кароткі фільм, прысвечаны храму св. Язафата. У заключэнне вечара адбылося міраванне.

У дзень свята, 14 кастрычніка, святкаванне ў царкве ўзначаліў Львоўскі арцыбіскуп найвялебны ўладыка Ігар Возняк, CSsR, які адслужыў Архірэйскую Літургію і павіншаваў айцоў і вернікаў з юбілеем. Пасля Службы ў двары храма ўсіх прысутных чакаў салодкі пачастунак.

Увечары святкаванне працягнулася Малебнам да Багародзіцы каля фігуркі Багародзіцы на вул. Мазэпы, пасля якога адбылося асвячэнне вады. Усе прысутныя разам з віншаваннямі атрымалі ў падарунак абразкі Кахавінскай Багародзіцы.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (21.10.2010)
Праглядаў: 327 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz