Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 21.05.2024, 20:16

Галоўная » Артыкулы » Навіны

VIII Фэстываль моладзі Львоўскай Правінцыі ЧНА
nullПа традыцыі, кожныя два гады Львоўская Правінцыя Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў праводзіць фэстываль моладзі, у якім прымаюць удзел моладзевыя супольнасці з нашых парафій. Сёлета з 30 ліпеня да 2 жніўня ў г. Цярнопалі Фэстываль адбыўся восьмы раз. Каля царквы Маці Божай Нястомнай Дапамогі саьраліся прадстаўнікі дзесяці супольнасцяў: моладзевы духоўны тэатр "Уваскрасенне", супольнасці "Моладзь св. Альфонса" і "Святло Марыі" з Цярнопаля, "Новае пакаленне" з Камянца-Падольскага, "Анёлак" з Івана-Франкоўска, "Кахавынскія зоры" з в. Кахавіна Жыдачаўскага р-ну Львоўскай вобл., "Агапе" з Ковеля, "Еднасць сэрцаў" з Чарнігава, "Святла Хрыста" са Львова і "Украінская моладзь Хрысту" з Наваявараўска. Лозунгам фэстывалю арганізатары ўзялі словы з Евангелля ад Яна "Каб усе былі адно" (Ян. 17, 21). 

Пачаўся фэстываль увечары 30 ліпеня Акафістам да Багародзіцы, які адслужылі айцы на чале з Протаігуменам а. Васілём Іванівым у суправаджэнні спеву тэатра "Уваскрасенне". Пасля гэтага а. Протаігумен звярнуўся да ўдзельнікаў і прысутных з прывітальным словам, адзначыўшы вялікую карысць ад падобных мерапрыемстваў. Прадоўжылі першы вечар сустрэчы Святая Літургія, на якой а. Андрэй Алійнык, CSsR прамовіў рэкалекцыйную навуку на тэму "Сям'я як духоўнае адзінства", і канцэрт прывітанняў удзельнікаў фэстывалю "Яднаймася, дарагая сям'я", на якім кожная супольнасць спевам, вершамі і танцамі распавядала прысутным пра сябе. 

Другі дзень фэстывалю прайшоў на радзіме Патрыярха Ёсіфа Сляпога, у в. Заздрасць. Пасля абеду кожная супольнасць выступіла са сваім творчым нумарам на тэму фэстывалю. Па вяртанні ў Цярнопаль, увечары на сцэне каля царквы Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбылася пропаведзь на тэму "І будзе адзін статак і адзін пастыр. Царква - ідэал і рэчаіснасць". Завяршыўся другой дзень паказам дакументальнага фільма "Патрыярх" аб жыцці Ёсіфа Сляпога. 

1 жніўня быў асаблівым днём, паколькі ў гэты дзень ушаноўваецца памяць заснавальніка Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў св. Альфонса Лігуоры. З гэтай нагоды быў арганізаваны Конкурс духоўна-мастацкай творчасці дзяцей і моладзі імя св. Альфонса, на якім у трох узроставых катэгорыях разглядаліся працы ў намінацыях "Выяўленчыя віды мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладныя віды мастацтва", "Фотамастацтва", а таксама "Літаратурная творчасць" і "Музычная творчасць". Увечары свае літаратурныя і музычныя творы прадставілі найстарэйшыя ўдзельнікі. А перад тым на сцэну вышлі ўдзельнікі гурту "Эмануіл" айцы-рэдэмптарысты Андрэй Рак, Андрэй Алійнык і Мікалай Бычок, якія заспявалі тры сваіх песні. Заканчэннем вечара стала ўзнагароджанне пераможцаў Граматамі і памятнымі прызамі. Тэмай рэкалекцыйнай навукі ў гэты дзень была "Літургія і Эўхарыстыя на шляху да адзінства". 

Святой Літургіяй у нядзелю завяршыўся VIII фэстываль моладзі Львоўскай Правінцыі ЧНА. Удзельнікі, знайшоўшы новых сяброў і знаёмых, вярнуліся дадому.



Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (10.08.2009)
Праглядаў: 720 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz