Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Меню сайту

Каляндар навінаў
«  Сакавік 2024  »
ПнАтСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Форма ўваходу

Пошук

Сябры сайту




Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Апошнія навіны
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.03.2024, 06:05


РЭДЭМПТАРЫСТЫ


Заснаванне

Кангрэгацыю Найсвятога Адкупіцеля заснаваў св. Альфонс Лігуоры 9 лістапада 1732 г. у г. Скаля на поўдні Італіі. Малады перспектыўны адвакат адмаўляецца ад ўсіх зямных дабротаў і прысвячае сваё жыццё Богу. З тога часу новая місіянерская Кангрэгацыя праводзіць сваю працу сярод найбольш занядбаных. Сёння Кангрэгацыя Найсвятога Адкупіцеля налічвае болей 5 тыс. членаў, якія працуюць у 78 краінах свету. Рэдэмптарысты пакліканыя працягваць прысутнасць Хрыста і Яго місію Адкуплення ў свеце. Яны выбіраюць асобу Збаўцы цэнтрам свайго жыцця і намагаюцца ўсё больш цясней з'яднацца з Ім.

Усходні абрад

Мітрапаліт Андрэй ШаптыцкіРэдэмптарысты ўсходняга візантыйскага абраду абавязаныя сваім існаваннем нястомнаму бельгійскаму місіянеру а. Ахілю Дэлярэ, КНА. У 1905 годзе ён прыняў усходні абрад, каб працаваць для ўкраінскіх эмігрантаў у Канадзе, якія пасля выезду з Украіны (кан. XIX - пач. XX ст.) не мелі ніякай духоўнай апекі. У 1910 годзе вялікі Галіцкі Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі наведаў украінскіх пасяленцаў у Канадзе, дзе пазнаёміўся з працай бельгійскіх а. Ёзэф Схрэйверс Рэдэмптарыстаў сярод украінцаў. Азнаёміўшыся з харызмай Кангрэгацыі, ён вырашае запрасіць іх на прасторы Кіева-Галіцкай Мітраполіі. 21 жніўня 1913 года бельгійскія Рэдэмптарысты на чале з а. Ёзэфам Схрэйверсам прыбылі на ўкраінскую зямлю і пасяліліся ў Уневе.

Харызма

Супольнае жыццёСупольнае жыццё: Супольнасць - гэта не проста месца, дзе мы знаходзімся, а ў першую чаргу сапраўдная прысутнасць Царства Божага сярод людзей. Прыкладам і досведам супольнага жыцця Рэдэмптарысты абвяшчаюць Добрую Навіну тым, хто прагне Божага Слова і жыцця ў Хрысце.

МісііМісіі: Царква святая, але ў той жа час патрабуе пастаяннага ачышчэння. Паколькі да яе належаць таксама і грэшнікі, яна стала ідзе дарогаю пакуты і аднаўлення. Місіі з'яўляюцца вельмі важным сродкам у дасягненні гэтай мэты.

РэкалекцыіРэкалекцыі: Гэта духоўныя практыкаванні і серыя павучанняў для духоўнага аднаўлення ўдзельнікаў. Паколькі навяртанне патрабуе карэннага, сталага і нязменнага прыняцця Хрыста, рэдэмптарысты праз уласны досвед, сведчанне і прапаведаванне спрабуюць прывесці людзей да духоўнага адраджэння і радыкальнага выбару ў жыцці - прыняць Хрыста і ісці за Ім.
Нашыя Блаславёныя

Бл. Мікалай ЧарнецкіПадчас Святой Архірэйскай Літургіі 27 чэрвеня 2001 году Божага ў Львове Святы Айцец Ян Павел ІІ абвясціў блаславёнымі 28 мучанікаў і вызнаўцоў веры УГКЦ. Сярод гэтых святых людзей заззялі імёны чатырох рэдэмптарыстаў біскупаў Мікалая Чарнецкага і Васіля Велічкоўскага і іераманахаў Зянона Каваліка і Івана Зяціка. Смерць за Хрыста не заспела іх знянацку, яны рыхтаваліся сустрэць яе, аб чым даведваемся са сведчанняў відавочцаў. 

Материалов нет


Конструктор сайтов - uCoz