Закончылася І сесія VIII справаздачна-выбарнай Капітулы Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў
16 снежня 2010 г. закончылася І сесія VIII справаздачна-выбарнай Капітулы Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў, удзел у якой прынялі 37 дэлегатаў.
Яе вынікамі стала абранне новай правінцыйнай рады, прадстаўленне справаздач па праведзенай працы протаігуменам, правінцыйным эканомам і сакратарыятамі, заснаванне місіянерскага фонду.Таксама былі разгледжаны праекты новай версіі правінцыйных Статутаў і новага малітоўніка Львоўскай правінцыі і іншыя пытанні.